28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абрынулася ў рэйтынгах бяспекі ды аховы здароўя

7
Беларусь абрынулася ў рэйтынгах бяспекі ды аховы здароўя

Па ўзроўні бяспекі наша краіна знаходзіцца цяпер паміж Дамініканскай Рэспублікай і Кеніяй.

Міжнародная база звестак Numbeo паказала рэйтынг бяспекі краін на 2021. Беларусь абрынулася адразу на 98 пазіцый, у параўнанні з 2020, паведамляе «Белсат».

Па ўзроўні бяспекі Беларусь цяпер паміж Дамініканскай Рэспублікай і Кеніяй. Яшчэ год таму краіна была на 16 радку (усяго ў спісе 129 краін), а сёння займае толькі 114-ы.

У рэйтынгу аховы здароўя Беларусь на пачатак 2021 на трэцім месцы з канца. Цяпер у гэтым паказчыку наша краіна паміж Іракам і Азербайджанам. Год таму гэта было 59 месца з 93. Сёння - 90-е.

Дарэчы, менавіта на гэты індэкс раней IIHF спаслалася ў сваім Інстаграм, каб паказаць, што Беларусь - бяспечная краіна для правядзення ЧС у хакеі сёлета.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках