20 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім вакцынам ад COVID-19 людзі давяраюць менш за ўсё?

5
Якім вакцынам ад COVID-19 людзі давяраюць менш за ўсё?

Сталі вядомыя вынікі апытання.

Людзі па ўсім свеце ў асноўным гатовыя прышчэплівацца ад каранавіруса, але не давяраюць кітайскім і расейскім прэпаратам. Пра тое сведчаць вынікі міжнароднага апытання арганізацыі YouGov, апублікаваныя 15 студзеня піша «Гордон».

Больш за ўсё гатовыя прышчэплівацца грамадзяне Тайланда (83%) і Вялікай Брытаніі (80%). Да іншых краін, у якіх гатоўнасць прымаць прэпарат высокая, належаць Данія (70%), Мексіка (68%), Індыя (67%) ды Гішпанія (66%).

У ЗША толькі 47% людзей кажуць, што зробяць прышчэпку ці ўжо зрабілі яе. Унізе спісу знаходзяцца Францыя і Польшча, дзе толькі 39% і 28% апытаных адпаведна заявілі, што будуць прымаць вакцыну.

Вынікі апытання таксама паказваюць, што гатоўнасць да вакцынацыі ад COVID-19 у апошнія тыдні палепшылася ў многіх краінах. Напрыклад, у Вялікай Брытаніі гэты паказчык вырас з 61% у сярэдзіне лістапада да 80% цяпер, а ў Гішпаніі - з 53% у сярэдзіне снежня да 66% цяпер.

Пры гэтым, як адзначаюць даследчыкі, доля тых, хто не хоча прышчэплівацца праз непрыняцце ўсіх вакцын наогул, дастаткова нізкая. У Францыі яна складае толькі 9% з 48%, якія не хочуць прышчэплівацца. Астатнія ж грамадзяне заяўляюць, што хочуць, каб пераканацца, ці бяспечна гэта.

Таксама даследчыкі высветлілі стаўленне грамадзян да абавязковай вакцынацыі. Такі ход найбольш папулярны ў Індыі (77%), Інданезіі (71%) і Мексіцы (65%). Французы і палякі радзей за ўсё падтрымліваюць абавязковую вакцынацыю - 19% і 21% адпаведна.

У іншым апытанні спецыялісты YouGov распыталі грамадзян, ці залежыць іх успрыманне вакцыны ад краіны-вытворцы. Выявілася, што залежыць, больш за ўсё людзі давяраюць нямецкім прэпаратам (35 балаў), канадскім (29 балаў) і брытанскім (28 балаў).

Вакцына, распрацаваная ў ЗША, атрымлівае сярэдні бал 16, пры гэтым у большасці краін паставіліся да яе станоўча, рэзка адмоўна яе ўспрымаюць у Кітаі, а даволі адмоўна ў Нямеччыне і Францыі.

Больш турботы, чым ўпэўненасці ў бяспецы, у апытаных выклікаюць вакцыны, зробленыя ў Расеі, Кітаі і Індыі. Менш за ўсё давяраюць вакцыне, зробленай у Іране.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках