24 красавiка 2024, Серада, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За сцяг з «Пагоняй» затрымалі інвестара з топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі

38
За сцяг з «Пагоняй» затрымалі інвестара з топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі
ФОТА: FACEBOOK.COM/SOCIALWEEKENDBELARUS

Яго будуць судзіць у панядзелак.

Пра затрыманне паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» жонка Валерыя Таццяна Бакланава.

Валерый Астрынскі - інвестар, бізнэс-анёл, сузаснавальнік аб'яднання Angels BAND, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, паводле версіі выдання «Ежедневник».

- З учорашняга вечара Валеры ў Іўеўскім РАУС. Кормяць, цёпла апрануты, суд у Іўі ў панядзелак а 10-й, - напісала ягоная жонка Таццяна Бакланава. - Перадгісторыя. З лета на калодзежы нашага дамка на хутары вісеў сцяг з Пагоняй. Нікому не перашкаджаў, бо хутар, лес вакол, вёска ў баку. У пятніцу вечарам прыехалі з малымі на хутар на выходныя. У суботу а 8 раніцы прыехала міліцыя. Паступіла скарга ад мясцовага жыхара (пару бабак-дзядкоў, ферма), яны павінны адрэагаваць. Склалі пратакол. Калі б проста Пагоня, то добра, але вось БЧБ-фон ніяк нельга. Запісалі адзіночны несанкцыянаваны пікет. Сказалі чакаць званка з запрашэннем у Іўеўскі суд.

У суботу а 21.30 глядзім з малымі фільм, бачым фары на вуліцы. Гэта ў нас рэдкасць) і адразу грукам у дзверы. Тыя ж таварышы, просяць прабачэння, кажуць, што планы памяняліся, начальства дало загад затрымаць. З рэчамі на выхад. А наогул, дзіўныя пачуцці ў мяне ў РБ 2021 ад ланцужка: скарга суседзяў, аўто ў цемры, грукат у дзверы, на выхад...

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках