25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны вылецеў у Маскву: Чаго мне баяцца?

3
Аляксей Навальны вылецеў у Маскву: Чаго мне баяцца?

Самалёт з расейскім апазіцыянерам павінен прызямліцца ва «Унукаве» а 19:30.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны вылецеў з Берліна ў Маскву рэйсам авіякампаніі «Перамога».

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».

Самалёт узляцеў а 17:19 паводле менскага часу.

Рэйс 636 Берлін-Масква павінен прызямліцца ў аэрапорце «Унукава» блізу 19:30 паводле менскага часу.

Як відаць з трансляцыі, калі Навальны зайшоў у самалёт, людзі ўсталі са сваіх месцаў і падышлі да яго. Многія задавалі пытанні.

Навальны заявіў, што не баіцца вяртацца ў Расею:

- Чаго мне баяцца ў Расеі? Што са мной можа дрэннага здарыцца ў Расеі?

На пытанне, ці будуць новыя расследаванні, ён сказаў: «Вядома, таму і вяртаюся».

Людзі доўга не хацелі садзіцца на месцы, Навальны і бортправаднікі неаднаразова прасілі іх сесці, каб самалёт мог узляцець.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках