23 красавiка 2024, aўторак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі зладзілі вадохрышчанскі забег

4
Менчукі зладзілі вадохрышчанскі забег
ФОТА: ONLINER.BY

Забег праходзіў пры -18 градусах.

Сёння прайшоў арганізаваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі Вадохрышчанскі забег. Яго прымеркавалі да свята, якое якраз сёння і адзначаецца. Старт далі ад спарткомплексу «Дынама», паведамляе onliner.by.

Удзельнікам прапанавалі дзве дыстанцыі, і абедзве вельмі суровыя, калі браць да ўвагі тэмпературу прыкладна мінус 18 градусаў: 5 кіламетраў і 300 метраў (1 кола) альбо 20 кіламетраў і 300 метраў (4 колы).

Спартоўцаў падзялілі паводле полу і катэгорыяў: 30 гадоў і менш, 31–40 гадоў, 41–50 гадоў, 51–60 гадоў, а таксама 60 гадоў і больш. Пераможцам уручылі ўзнагароды.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках