20 красавiка 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Турцыі выратавалі пяцярых украінцаў з патанулага судна Arvin

4
Ля берагоў Турцыі выратавалі пяцярых украінцаў з патанулага судна Arvin

Пошукі яшчэ пяцярых чальцоў экіпажу прадаўжаюцца.

Шэсць чалавек, якія знаходзіліся на борце патанулага ля берагоў Турцыі судна Arvin, выратаваныя. Пяцёра з іх – грамадзяне Украіны. Пошукі яшчэ пяцярых чальцоў экіпажа прадаўжаюцца, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Алег Ніколенка ў Twitter увечары ў нядзелю, 17 студзеня, паведамляе zn.ua.

Медыкі ацэньваюць стан выратаваных маракоў як здавальняльны, іх сваякоў апавясцілі пра здарэнне.

Пошукі яшчэ пяцярых украінцаў, чальцоў экіпажу патанулага судна, прадаўжаюцца.

Судна Arvin затанула ў акваторыі Чорнага мора ля берагоў Турцыі 17 студзеня. У МЗС Украіны паведамілі, што на борце знаходзіліся 12 чалавек, 10 з якіх – украінцы.

Arvin выйшла з грузінскага порта Поці ў балгарскі Бургас.

Уладальнікам судна з'яўляецца ўкраінская кампанія Arvin Shipping LTD з Адэсы. З 1992 года судна хадзіла пад сцягам Расейскай Федэрацыі, а з 2016 – пад сцягам Рэспублікі Палау.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках