28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некаторых школах Беларусі сёння не будзе заняткаў

6
У некаторых школах Беларусі сёння не будзе заняткаў

У асноўным гэта тычыцца Менскай вобласці.

На панядзелак, 18 студзеня, Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі праз моцныя маразы – да мінус 29 градусаў. У некаторых школах праз халоднае надвор'е скасаваныя заняткі, у асноўным гэта тычыцца Менскай вобласці.

«У Новай Баравой папрасілі пакінуць дзяцей дома заўтра», – паведамілі rebenok.by адразу некалькі чытачоў.

«Заўтра заняткі скасоўваюцца ў 1–11 класах у сувязі з моцным марозам (паводле ўказання кіраўніка ўправы) і будуць праведзеныя ў больш спрыяльныя дні», – такія паведамленні дасылаюць жыхары Заслаўя. У Сеніцы (Менскі раён) таксама скасавалі заняткі для вучняў.

Бацькам дзяцей са школы № 2 у Бараўлянах дадзенае права самім вызначаць, прыводзіць дзяцей у школу ці не.

«Каб унікнуць абмаражэння дзяцей, захавання іх здароўя заняткі для 1–11 класаў на панядзелак скасоўваюцца і будуць адпрацаваныя ў іншыя, больш спрыяльныя дні. Калі вы ўсё ж хочаце прывезці дзіця ва ўстанову, для яго будзе арганізаваны паўнацэнны адукацыйны працэс», – такая навіна апублікаваная ў бацькоўскіх чатах.

Бацькоў адной са школаў Гародні папрасілі пакінуць дзяцей дома яшчэ ў пятніцу: «Мы не ідзем у школу ў панядзелак. Ужо паведаміла настаўніца ў чат».

Нагадаем, што пастанову з нагоды заняткаў у школе ў сувязі з моцнымі маразамі прымаюць мясцовыя выканальныя і распарадчыя органы. У «Патрабаванні для ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі» напісана, калі а 7-й слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за -25°C, а хуткасць ветру большая за 3 м/с, адукацыйны працэс могуць прыпыніць.

Што да працы дзіцячых садкоў, то ў «Патрабаванні для ўстановаў дашкольнай адукацыі» гаворыцца, што калі тэмпература -15°С і ніжэйшая, а хуткасць ветру большая за 3 м/с, то кіраўнік установы можа скасаваць або скараціць шпацыр дзяцей да 3 гадоў. Калі малятам ад 3 да 7 гадоў, то змены ў іх дзённы расклад уносяць пры тэмпературы -18°С і ветры большым за 3 м/с.

У начныя гадзіны 18 студзеня ў многіх раёнах краіны мінімальная тэмпература паветра апусціцца да -25... 29°C. У Менскай вобласці 18 студзеня ў многіх раёнах будзе да -25... 29°C. У Менску тэмпература паветра апусціцца да -25... 26°C.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках