25 красавiка 2024, Чацвер, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна надала аварыйную дапамогу энэргасістэме Беларусі пры адключэнні БелАЭС

30
Украіна надала аварыйную дапамогу энэргасістэме Беларусі пры адключэнні БелАЭС
ФОТА: ТАСС

Дапамога склала 500 МВт.

Украіна 16 студзеня надала кароткатэрміновую аварыйную дапамогу Беларусі для забеспячэння стабільнай працы яе энэргасістэмы, паведаміў кіраўнік профільнага камітэта Вярхоўнай Рады Андрэй Герус, піша "Інтэрфакс".

"Такая сітуацыя была абумоўлена аварыйным адключэннем блока АЭС ад энэргасістэмы Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ўчора а 18.03. Усяго аварыйная дапамогу працягвалася 18 хвілін, але дапамагла стабілізаваць працу беларускай энэргасістэмы", - заявіў ён.

Герус удакладніў, што такая аварыйная дапамогу складала 200 МВт у перыяд 18.42-18.50 і 300 МВт у перыяд 18.50-19.00.

Нагадаем, 16 студзеня на БелАЭС адбылася чарговая аварыя/. Першы энэргаблок станцыі быў адключаны ад сеткі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках