20 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка стаў безабаронным выгнанцам

17
Лукашэнка стаў безабаронным выгнанцам
ФОТА: ТАСС

Як беларускія пратэсты прывялі да поўнай ізаляцыі ўзурпатара.

Чэшскае выданне iDNES (пераклад - inosmi.ru) піша пра поўную міжнародную ізаляцыю Лукашэнкі.

- У выходныя пратэстоўцы зноў прайшлі па вуліцах Менска, пад пераследы сіламі правапарадку. Так пачаўся шосты месяц антыўрадавых пратэстаў у Беларусі. Масавыя выступы ахапілі краіну пасля фальсіфікаваных жнівеньскіх выбараў прэзідэнта.

Лукашэнка выйшаў з сутычкі не толькі саслабелым, без кроплі легітымнасці, але і ізаляваным. Для навакольнага свету Лукашэнка стаў выгнанцам. За некалькі тыдняў ён «распусціў» увесь капітал, які назапасіўся ў дачыненнях з Захадам. Краіны Еўрапейскага Звязу, як і Злучаныя Штаты і астатнія, нягледзячы на першапачатковыя ваганні, здолелі дамовіцца аб санкцыях супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Пад пагрозай апынулася і правядзенне прэстыжнага чэмпіянату свету ў хакеі, які Беларусь павінна прымаць у гэтым годзе разам з Латвіяй. Значная частка міжнароднай супольнасці дала зразумець, што больш не прызнае Лукашэнку легітымным кіраўніком дзяржавы. Гэта закрывае яму шлях за мяжу і абмяжоўвае прастору для замежнапалітычнага манеўру, робячы безабаронным.

Беларускія пратэсты паказваюць, што можа здарыцца, калі непапулярны дыктатар пасля 26 гадоў неабмежаванай улады захоча даведацца, якая ягоная папулярнасць сярод грамадскасці, і з дапамогай імітацыі выбараў дэманстратыўна пацвердзіць сваю легітымнасць. Усё гэта набывае асаблівую актуальнасць у святле будучых у Расеі ў 2024 годзе выбараў кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках