25 красавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрарады і дарадца Байдэна заклікалі вызваліць Навальнага

4
Кіраўнік Еўрарады і дарадца Байдэна заклікалі вызваліць Навальнага
Фота: Reuters

Як Захад рэагуе на затрыманне расейскага апазіцыйнага палітыка.

Праваабаронцы і замежныя палітычныя лідары заклікалі расейскія ўлады вызваліць апазіцыянера Аляксея Навальнага, які вярнуўся ў нядзелю з Нямеччыны ў Расею і адразу ж па прылёце ў Маскву быў затрыманы, паведамляе "Радыё Свабода".

Федэральная служба выканання пакаранняў сцвярджае, што Навальны, які лячыўся ў Нямеччыне пасля атручвання, парушыў правілы выпрабавальнага тэрміну, і просіць аб замене ўмоўнага тэрміну аб крымінальнай справе на рэальны - 3,5 гады пазбаўлення волі.

У ФСВП сцвярджаюць, што ён застанецца пад вартай да суда па меры стрымання, паводле закону такі суд павінен адбыцца на працягу 48 гадзін. А суд пра замену ўмоўнага тэрміну на рэальны прызначаны на 29 студзеня.

Навальны ведаў, што можа быць затрыманы, але не адмовіўся ад планаў вяртання ў Расею. У кароткім выступе перад журналістамі ў аэрапорце ў Маскве ён сказаў, што не баіцца.

Праваабарончыя арганізацыі разглядаюць пераслед Навальнага як палітычна матываваны. Amnesty International заявіла, што ўважаюць Навальнага за вязня сумлення. Вызваліць Навальнага заклікала і Human Rights Watch, назваўшы яго пераслед палітычна матываваным.

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль назваў затрыманне Навальнага "непрымальным" і заклікаў вызваліць яго. З такім жа заклікам выступілі кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЕЗ Жазэп Барэль і лідар Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск.

Затрыманне Навальнага асудзілі кіраўніка МЗС краін Балтыі. У іх супольнай заяве гаворыцца, што Еўразвяз павінен разгледзець пытанне аб санкцыях супраць Расеі, калі апазіцыянера не вызваляць.

Вызваліць Навальнага заклікалі і іншыя еўрапейскія палітыкі. Кіраўнік МЗС Польшчы напісаў словы салідарнасці на расейскай мове.

Віцэ-канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў затрыманне Навальнага незаконным. "З чалавекам паступілі несправядліва. Быў учынены замах на ягонае жыццё, дзяржава павінна была абараняць, а не затрымліваць яго", - сказаў Шольц.

Неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага заклікаў расейскія ўлады дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа. "Упэўненыя ў сабе палітычныя лідары не баяцца галасоў апанентаў, не прымяняюць гвалт у дачыненні да сваіх палітычных апанентаў і не ладзяць незаконных арыштаў", - заявіў Пампэа.

Дарадца ў нацыянальнай бяспецы абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Джэйк Саліван асудзіў затрыманне Навальнага, назваўшы яго абразай для грамадзян Расеі, якія хочуць, каб іх голас быў пачуты. Ён таксама заклікаў расследаваць атручэнне апазіцыянера.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках