19 красавiка 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі дазволілі не выконваць карантын пасля другой дозы вакцыны ад каранавіруса

4
У Ізраілі дазволілі не выконваць карантын пасля другой дозы вакцыны ад каранавіруса

Краіна ў лідарах паводле колькасці вакцынаваных ад COVID-19 у свеце.

Жыхары Ізраіля, якія атрымалі другую дозу вакцыны ад каранавіруса вытворчасці амерыканскай кампаніі Pfizer, будуць мець магчымасць не выконваць карантын. Пра гэта 18 студзеня паведаміў каардынатар у барацьбе з каранавірусам прафесар Нахман Аш, інфармуе NEWSru.co.il.

Паводле ягоных слоў, з 18 студзеня "у выпадку кантакту з заражанымі каранавірусам вызваляюцца ад каранціну людзі, у якіх з моманту атрымання другой порцыі прышчэпкі Pfizer прайшоў тыдзень".

Цяпер колькасць цяжкахворых з COVID-19 вельмі вялікая, адзначыў прафесар.

Выданне са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Ізраіля паведаміла, што на 18 студзеня першую дозу вакцыны Pfizer атрымалі больш за 2,1 млн чалавек, другую дозу - 309 тысяч. Пакуль у краіне прышчапляюць выключна вакцынай Pfizer.

Першыя партыі вакцыны Pfizer Ізраіль атрымаў 17 снежня. Краіна таксама дамовілася аб набыцці вакцын Moderna, BioNTech і AstraZeneca.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках