23 красавiка 2024, aўторак, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая аварыя на МКАД трапіла на відэа

3
Масавая аварыя на МКАД трапіла на відэа

На ўнутраным коле, у раёне з'езду на вуліцы Казінца, сутыкнулася чатыры аўто.

Чытач «Онлайнера» Аляксандр днямі стаў відавочцам аварыі на МКАД (Менская колавая аўтамабільная дарога). На ўнутраным коле, у раёне з'езду на вуліцу Казінца, сутыкнулася чатыры аўтамабілі: два легкавікі, грузавік і бус-фургон. Мяркуючы з відэа, дарога была расчышчаная, а аўто рухаліся акуратна і без перавышэнняў. Тым не менш адбылася серыя сутыкненняў.

«Хуткасць руху па МКАД у той момант была блізу 70-80 км/г, не адразу можна было зразумець, як усё адбылося», - пракаментаваў запіс Аляксандр.

Мяркуючы з роліку, Peugeot 406 апынуўся на шляху грузавіка, які ехаў у правай паласе: магчыма, выехаў з «кішэні» прыпынку грамадскага транспарту. Пасля гэтага манеўру седан уціснуў у раздзяляльную агароджу Toyota. У фінале Peugeot дасталася ад буса. Інфармацыі пра тое, каб хтосьці пацярпеў у гэтым здарэнні, няма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках