25 красавiка 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ъ»: Лукашэнку садзяць на лаву штрафнікоў

17
«Ъ»: Лукашэнку садзяць на лаву штрафнікоў

Міжнародная федэрацыя хакею, мабыць, пазбавіць Менск чэмпіянату свету.

Сёння Беларусь можа пазбавіцца статусу адной з гаспадыняў – нароўні з Латвіяй – чарговага хакейнага чэмпіянату свету. У Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF), здаецца, не засталося іншага выбару, як адабраць у яе турнір праз моцны палітычны і фінансавы ціск на структуру, якую пагражаюць пакінуць найважнейшыя спонсары. Гатоўнасць узяць на сябе правядзенне той часткі першынства, за якую адказвала Беларусь, ужо выказалі як Латвія, так і Данія са Славакіяй, піша "Камерсант".

Сёння адбудзецца пасяджэнне рады Міжнароднай федэрацыі хакею, прысвечанае найбольш балючай для яе тэме. Яна звязаная з правядзеннем галоўнага турніру IIHF – чэмпіянату свету, які ў 2020 годзе не адбыўся праз пандэмію каранавірусу. Чарговы павінны былі супольна прыняць з 21 траўня да 6 чэрвеня Рыга і Менск.

Пытанне з нагоды беларускай сталіцы паўстала практычна адразу пасля абвяшчэння ў жніўні вынікаў выбараў, што вылілася ў бесперапынныя масавыя пратэсты. Цэлы шэраг арганізацый – спартовых і палітычных, уключаючы Еўрапарламент, – заклікалі IIHF адабраць у Беларусі чэмпіянат свету ў сувязі сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека ў краіне, а таксама складанай абстаноўкай. Між тым Аляксандр Лукашэнка цягам некалькіх месяцаў наадрэз адмаўляўся дапусціць такі варыянт развіцця падзей. Лукашэнка падкрэсліваў, што для пераносу першынства з Менска няма ніякіх падставаў, абяцаючы арганізаваць «абсалютна бяспечны» і нават «найлепшы ў гісторыі» чэмпіянат. Між тым здаецца, на гэты момант у IIHF не засталося іншага выбару, акрамя як усё ж адабраць у Беларусі спаборніцтва.

На мінулым тыдні прэзідэнт федэрацыі Рэнэ Фазэль здзейсніў паездку ў Менск, пасля якой сутыкнуўся з хваляй крытыкі на свой адрас. Яна была звязаная перш за ўсё з ягонымі фота ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрыя Баскава, што наводзяць на думку пра сяброўскія сустрэчы. Лукашэнка, які ўзначальвае акрамя ўсяго іншага Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, і Баскаў, якога IIHF называе падазраваным у суўдзеле ў забойстве апазіцыянера Рамана Бандарэнкі, патрапілі пад санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Яны, сярод іншага, прадугледжваюць забарону для абодвух на ўезд у Латвію падчас чэмпіянату свету.

Магчыма, у вызначальны аргумент на карысць мэтазгоднасці экстраннага пераносу ператварыліся яшчэ больш свежыя падзеі. Спачатку пра адмову падтрымкі IIHF у тым выпадку, калі Беларусь абароніць чэмпіянат, абвясціў брэнд Nivea. А ў суботу пра тое самае заявіла ў сваім акаўнце ў Twitter Skoda. У паведамленні гаварылася, што, «з гонарам валодаючы цягам 28 гадоў» статусам партнёра IIHF, аўтамабільная кампанія, тым не менш, «паважае і прасоўвае правы чалавека». Для IIHF страта Skoda азначала б каласальныя як матэрыяльныя, так і іміджавыя страты.

Рэнэ Фазэль, прагназуючы ў інтэрв'ю ТАСС зыход спрэчак наконт чэмпіянату свету, фактычна прызнаў бязвыхадны стан федэрацыі. Паводле ягоных словаў, у IIHF ёсць «сур'ёзныя праблемы як са спонсарамі, так і з палітычнага боку», а партнёрскія дэмаршы ён ахарактарызаваў як «яшчэ адзін важны чыннік», які даказаў неабходнасць зладзіць экстраннае пасяджэнне рады IIHF.

Пры гэтым нельга сказаць, што пазбаўленне Беларусі права прымаць частку чэмпіянату свету пагражае катастрофай з гледзішча ягонай арганізацыі. Рэч у тым, што ўжо ёсць прэтэндэнты на тое, каб забраць яго ў Менска. Раней пра гатоўнасць правесці першынство цалкам праінфармавалі латвійскія ўлады. А Рэнэ Фазэль, расказваючы ТАСС пра верагодныя наступствы рады IIHF, заўважыў, што ў яго структуры ёсць таксама «прапанова ад Даніі», а акрамя таго, яна знаходзіцца «ў стадыі абмеркавання правядзення турніру з Браціславай», сталіцай Славакіі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках