25 красавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТСН: Беларускія ўлады запрашаюць на сваю мяжу памежнікаў ФСБ РФ

33
ТСН: Беларускія ўлады запрашаюць на сваю мяжу памежнікаў ФСБ РФ

«Супольныя патрулі» могуць з'явіцца на мяжы з Украінай.

У сакрэтным лісце, які накіравалі ў Маскву сілавыя структуры з Менска, і які эксклюзіўна патрапіў у распараджэнне ўкраінскага выдання «ТСН», расейцам прапаноўваюць «стварэнне выведвальных пунктаў на мяжы з Украінай для выканання супольнах задач». Таму на агульную з намі мяжу плануюць завесці памежныя падраздзяленні расейскай ФСБ.

Усход, Поўдзень, а цяпер яшчэ і на Паўночны Захад - так паступова атачаюць Украіну недружалюбныя межы. Тут, у пункце, дзе сыходзяцца бакамі Украіна, Расея і Беларусь, дагэтуль стаіць помнік славянскай дружбе - «Тры сястры». Сёння ён выглядае, як здзек. А дакумент, знойдзены ўкраінскімі спецслужбамі, даводзіць: у нас афіцыйна дадаецца яшчэ тысяча кіламетраў супрацьстаяння з ворагам.

Гэта перахоплены ліст галоўнага беларускага памежніка Анатоля Лапо свайму расейскаму калегу, першаму намесніку ФСБ Уладзіміру Куляшову. У ім расейскім сілавікам прапануецца стварыць сталыя выведачныя патрулі ўздоўж усёй ўкраінскага-беларускай мяжы. Гэтыя аб'екты ў лісце называюцца супольнымі патрулямі радыёэлектроннай і тэхнічнай выведкі. На іх будуць працаваць расейская выведвальная тэхніка і расейскія сілавікі. «Мы прымаем контрвыведніцкія мерапрыемствы, разумеем, што можа быць створаны саюз і супольныя Узброеныя Сілы або Узброеныя Сілы пад адзіным камандаваннем», - заяўляе камандуючы Аб'яднаных Сіл Узброеных Сіл Украіны Сяргей Наеў.

Ліст з запрашэннем расейскіх супрацоўнікаў ФСБ на ўкраінскую мяжу датаваны 17 снежня мінулага года. Менавіта з гэтага часу на ціхіх беларускіх заставах пачалася мітусня. «На актыўных кірунках яны нясуць службу больш інтэнсіўна. Апошнім часам мы назіраем часцей імі нясення службы, і пешым чынам, і ў начны час, і з выкарыстаннем тэхнікі», - дадае начальнік аддзела інспектараў памежнай службы «Задзярыеўка» Алег Амяльчышын.

Калі выведвальныя патрулі створаць, расейцы, як на далоні, будуць бачыць рух тэхнікі ў памежнай паласе і слухаць увесь эфір - ад мабільных тэлефонаў да зашыфраваных сродкаў сувязі. «Яны будуць выкарыстоўваць сродкі такія ж, як на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей», - пераконвае камандуючы Аб'яднаных Сіл Узброеных Сіл Украіны Сяргей Наеў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках