24 красавiка 2024, Серада, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім чыноўнікам дазволяць карупцыю ў «надзвычайных сітуацыях»

18
Расейскім чыноўнікам дазволяць карупцыю ў «надзвычайных сітуацыях»

Дума РФ пачынае разглядаць законапраект аб вызваленні ад пакарання за карупцыйныя парушэнні.

Дзяржаўная Дума РФ пачынае разгляд законапраекта аб вызваленні чыноўнікаў ад адказнасці за парушэнні антыкарупцыйных нормаў, піша finanz.ru.

Падрыхтаваны ў рамках Нацыянальнага плана процідзеяння карупцыі на 2018-2020 гады, праект быў унесены ў ніжнюю палату ўрадам у канцы снежня. У панядзелак дакумент разгледзіць Савет Думы РФ, пасля чаго яго накіруюць у афіцыйную рассылку і вынесуць на першае чытанне, якое, як чакаецца, адбудзецца ў сакавіку.

«Законапраектам прадугледжана, што фізічная асоба вызваляецца ад адказнасці ў выпадку, калі невыкананне абмежаванняў і забаронаў, патрабаванняў аб прадухіленні або аб урэгуляванні канфлікту інтарэсаў і невыкананне абавязкаў, устаноўленых у мэтах процідзеяння карупцыі, прызнаецца следствам незалежным ад яго абставiнаў», - цытуе «Коммерсантъ» тлумачальную запіску да праекту.

Такімі абставінамі, згодна з законапраектам, могуць быць прызнаныя «надзвычайныя і непераадольныя абставіны, якія знаходзяцца па-за кантролем закранутай імі фізічнай асобы, якіх...нельга было чакаць або пазбегнуць альбо якія нельга было пераадолець».

Гэта, напрыклад, стыхійныя бедствы, пажар, эпідэміі, забастоўкі, ваенныя дзеянні, тэрарыстычныя акты, забаронныя ці абмежавальныя захады, якія прымаюцца дзяржорганамі, у тым ліку замежнымі.

«Гаворка можа ісці аб правакацыях, калі надзелены паўнамоцтвамі чалавек прымае пастанову і зусім не падазрае, што ў яго дзеяннях можна ўгледзець канфлікт інтарэсаў, растлумачыў «Коммерсанту» член профільнага камітэта Дзярждумы, адзінарос Анатоль Выбарны: «Дапусцім, ён хоча прыняць каго-небудзь на працу і не ведае, што суіскальнік знаходзіцца ў сваяцтве, напрыклад, з намеснікам куратара».

Вызначаць, наколькі непераадольнымі і надзвычайнымі былі абставіны карупцыйных парушэнняў, будзе спецыяльная камісія.

Гаворка ідзе пра тое, што здзяйсненне дзеянняў, якія падпадаюць пад антыкарупцыйнае заканадаўства, дапускаецца пры наяўнасці надзвычайных сітуацый, тлумачыць адвакат Андрэй Грыўцоў.

«Напрыклад, каб задэклараваць свой домік у Італіі, дэпутату патрэбная даведка з дакладнымі параметрамі нерухомасці, але яго ўнеслі ў санкцыйныя спісы ЕЗ, і ўехаць па даведку ў ЕЗ ён не можа, а юрысты з ім праз гэта працаваць адмаўляюцца», - прыводзіць прыклад юрыст «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл» Рыгор Машанаў.

На ягоную думку, нельга выключыць злоўжыванняў у рамках прапанаваных паслабленняў. Але «калі пракуратура пачне раптам трэсці ўсіх і правяраць абсалютна кожны такі кейс, то, можа, і неўзабаве ўск супакояцца», - мяркуе Машанаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках