20 красавiка 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША: Упэўненыя ў сабе палітычныя лідары не баяцца Галасоў канкурэнтаў

2
Дзяржсакратар ЗША: Упэўненыя ў сабе палітычныя лідары не баяцца Галасоў канкурэнтаў
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Майк Пампэа выступіў з асуджэннем дзеянняў расейскіх уладаў у дачыненні да Навальнага.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа асудзіў дзеянні расейскіх улад у дачыненні да палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Голас Амерыкі»:

- Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць дзеянні Расеі арыштаваць Аляксея Навальнага. Мы з сур'ёзнай занепакоенасцю адзначаем, што яго затрыманне з'яўляецца апошняй з серыі спробаў прымусіць замаўчаць Навальнага і іншых дзеячаў апазіцыі і незалежныя галасы, якія крытыкуюць расейскія ўлады.

Упэўненыя ў сабе палітычныя лідары не баяцца галасоў канкурэнтаў, не чыняць гвалту і не затрымоўваюць незаконна палітычных апанентаў. Расейскі народ, як і людзі ва ўсім свеце, заслугоўвае ўрад, які падтрымлівае адкрыты рынак ідэй, празрыстае і падсправаздачнае кіраванне, незалежную судовую сістэму і здольнасць рэалізаваць свае асноўныя правы чалавека на свабоду слова і сходаў, не асцерагаючыся пакарання.

Мы настойліва заклікаем урад Расеі забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх палітычных партый і кандыдатаў, якія імкнуцца ўдзельнічаць у выбарчым працэсе. Праблема не ў Аляксеі Навальным. Мы патрабуем яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках