«Улады робяць усё для таго, каб працоўныя страйкавалі»
14- 18.01.2021, 17:14
- 23,626
Беларусаў прымушаюць працаваць у сярэднявечных умовах.
У сетцы з'яўляецца мноства паведамленняў ад працоўных аб тым, што тэмпература ў цэхах усяго толькі блізу +10 градусаў, а на некаторых прадпрыемствах наогул ледзь вышэй за нуль, піша тэлеграм-канал «Баста».
Людзі не могуць працаваць у гэтых нечалавечых умовах цэлы дзень! Некаторыя «кіраўнікі» настолькі азвярэлі, што забараняюць сваім работнікам апранаць цёплую вопратку, нібыта гэта супярэчыць нейкім нормам. А тэмпература ў працоўным памяшканні блізу нуль ніякім нормам не супярэчыць?!
Дзяржава ператварылася ў тэрарыстычную арганізацыю, якая ўзяла ў палон мільёны чалавек, закрыла межы так, каб ніхто не ўцёк, і прымушае працаваць у сярэднявечных умовах. Ды і жыць таксама, толькі ўспомніце атручаную ваду, ці ўвогуле яе адсутнасць у некаторых раёнах.
Дзяржава робіць усё для таго, каб працоўныя страйкавалі. Нельга страйкаваць паводле палітычных матываў? Дык давайце страйкаваць супраць умоваў працы як у фашысцкім канцлагеры! Мы павінны навучыцца змагацца за свае правы!
На відэа працоўныя МТЗ спрабуюць сагрэцца ў цэху.