Лекар паказаў здымкі лёгкіх курца і хворага на COVID-19
8- 18.01.2021, 17:18
- 26,853
Спецыяліст таксама даў важныя рэкамендацыі што да каранавірусу.
Лёгкія людзей, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю, маюць больш рубцоў і пашкоджанняў, чым лёгкія заядлых курцоў.
Як піша Тhe Sun (пераклад - «Апостроф»), уражальнымі здымкамі падзялілася лекарка Брытані Бэнкхед-Кендал, дацэнт Цэнтра медыцынскіх навук Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта, якая вылечыла тысячы пацыентаў з каранавірусам.
Адзін малюнак паказвае нармальную здаровую пару лёгкіх, іншы - лёгкія курца, а трэці - лёгкія пацыента з каранавірусам.
Нармальныя лёгкія цёмныя і празрыстыя, лёгкія курца часткова адзначаныя рубцамі, у той час як лёгкія пацыента з каранавірусам амаль непразрыстыя ад пашкоджанняў.
«Лёгкія пасля каранавіруса выглядаюць горш, чым усякі тып лёгкіх жудаснага курца, які мы калі-небудзь бачылі. Яны руйнуюцца. І яны зліпаюцца. І дыхавіца захоўваецца», - сказала лекарка.
Брытані Бэнкхед-Кендал падкрэсліла, што разбуральнае дзеянне Covid-19 на лёгкія прыкметнае нават у тых пацыентаў, хто перанёс яго ў лёгкай форме.
Яна дадала, што пакуль невядома, ці зажывуць калі-небудзь рубцы, выкліканыя каранавірусам, але кожны, хто адчувае ўстойлівую дыхавіцу, павінен пагаварыць пра гэта са сваім лекарам.