29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп забараніў амерыканскім ведамствам купляць беспілотнікі ў Расеі і Кітая

8
Трамп забараніў амерыканскім ведамствам купляць беспілотнікі ў Расеі і Кітая
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: EPA

Забарона звязаная з небяспекай выцеку канфідэнцыйнай інфармацыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў амерыканскім ведамствам купляць беспілотнікі ў Расеі, Кітая, Ірана і КНДР. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Белага дома ад 18 студзеня, піша "Гордан".

"Аперацыі ўрада ЗША з выкарыстаннем беспілотнікаў патрабуюць доступу, збору і захоўвання звестак, якія могуць раскрыць канфідэнцыйную інфармацыю. Выкарыстанне беспілотнікаў і крытычных кампанентаў, вырабленых і распрацаваных замежнымі апанентамі або асобамі, якія знаходзяцца пад іх кантролем, можа дазволіць атрымаць доступ да гэтай канфідэнцыйнай інфармацыі або перадаць яе замежным супраціўнікам", - гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўказе ўдакладняецца, што пад тэрмінам "краіна-апанент" маюцца на ўвазе такія дзяржавы, як КНДР, Кітай, Іран, Расея ці ўсялякія іншыя краіны, чые паводзіны нясуць пагрозу для бяспекі ЗША.

Указ Трампа выдадзены за некалькі дзён да канца яго кадэнцыі, на 20 студзеня запланавана інаўгурацыя абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках