19 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады пазбавілі tut.by статусу СМІ

19
Беларускія ўлады пазбавілі tut.by статусу СМІ

Сайт працягне працаваць як інтэрнэт-рэсурс.

9 студзеня Эканамічны суд Менску разгледзеў апеляцыю ТАА «ТУТ БАЙ Медыя», якое было не згодны з пастановай пазбаўлення статусу СМІ. Суд разгледзеў скаргу, але не знайшоў падстаў для скасавання пастановы. З 19 студзеня 2021 года яна афіцыйна ўваходзіць у дзеянне. Сайт пазбаўляецца статусу СМІ, паведамляе tut.by.

Нагадаем, з 7 жніўня 2020 года tut.by атрымаў чатыры папярэджанні за матэрыялы «У сем разоў больш выбарцаў і «таемныя» пратаколы. «Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактара прыйшлі сілавікі. На яе дачку завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэра» няма заклікаў да зрынання ўлады». Пасля абскарджання ў Вярхоўным судзе вынесеных папярэджанняў адно з іх было прызнанае несапраўдным.

Пазбаўленне выдання статусу СМІ магчымае пасля двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу аднаго года.

18 верасня Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання tut.by. З 1 кастрычніка загадам міністра інфармацыі Ігара Луцкага дзеянне гэтага статусу для сайта прыпыненае да 30 снежня 2020 года.

3 снежня Эканамічны суд Менска прыняў пастанову пазбавіць tut.by статусу СМІ. Пасля адхілення скаргі яна афіцыйна ўвойдзе ў дзеянне з 19 студзеня.

Сайт працягне працаваць як інтэрнэт-рэсурс без статусу СМІ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках