25 красавiка 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы на МКС падкормліваюць расейцаў, якія засталіся без дастаўкі

30
Амерыканцы на МКС падкормліваюць расейцаў, якія засталіся без дастаўкі
Міжнародная касмічная станцыя
ФОТА: РАСКОСМАС/GLOBAL LOOK PRESS

Расейцы атрымалі блізу 13 кантэйнераў з рацыёнамі харчавання.

Амерыканскія астранаўты на борце МКС падзяліліся ежай з расейскімі калегамі, якія засталіся без харчавання праз тое, што запуск грузавіка «Прагрэс» быў адкладзены, паведамляе РІА «Новости».

Як распавёў загадчык аддзела харчавання Інстытута медыка-біялагічных праблем РАН Аляксандр Агурэеў, пасля пастановы аб пераносе старту «Прагрэсу» са снежня на люты расейскі бок звярнуўся да амерыканскага з просьбай даставіць на МКС рацыёны для касманаўтаў. Аднак амерыканцы прапанавалі выкарыстоўваць іх запасы, якія ўжо маюцца на станцыі ў вялікай колькасці. Агурэеў удакладніў, што амерыканцы выдалі расейскім касманаўтам харчаванне бязвыплатна.

Падчас перамоваў экіпажа з Зямлёй, якія транслявала NASA, касманаўт Сяргей Рыжыкаў паведаміў спецыялісту ЦКП, што касманаўты атрымалі ад амерыканскіх астранаўтаў блізу 13 кантэйнераў з рацыёнамі харчавання.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках