20 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У палітвязня Ігара Лосіка, які трымае галадоўку 36 дзён, пагоршыўся стан здароўя

5
У палітвязня Ігара Лосіка, які трымае галадоўку 36 дзён, пагоршыўся стан здароўя
ІГАР ЛОСІК

Аднак блогер здавацца не збіраецца.

Здароўе палітвязня, блогера Ігара Лосіка, які трымае галадоўку ў жодзінскім СІЗА з 15 снежня, пагоршылася. Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» адвакат Дзмітрый Лепрэтэр, які наведаў Лосіка 19 студзеня.

Са слоў адваката, Ігар не жадае спыняцца і мае намер прадаўжаць галадоўку.

«Адчувае ён сябе горш, чым падчас мінулай сустрэчы. Ігар сам мне гэта сказаў. У яго з'явілася слабасць і праблемы з ціскам. Раніцай ён вельмі нізкі, проста вельмі. Увечары падвышаны. Ціск Ігару вымярае лекар, ён таксама цікавіцца ягоным самаадчуваннем. Таксама былі размовы з псіхолагам у Ігара», - распавёў адвакат.

Адвакат распавёў, што Ігар стаў атрымліваць лісты. У пятніцу ён атрымаў амаль 80 лістоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках