24 красавiка 2024, Серада, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На інаўгурацыю Байдэна ў Вашынгтон прыбылі блізу 25 тысяч нацгвардзейцаў

6
На інаўгурацыю Байдэна ў Вашынгтон прыбылі блізу 25 тысяч нацгвардзейцаў
ФОТА: REUTERS

Сакратар абароны заявіў, што не фіксуе магчымасці «ўнутранай пагрозы».

Цяпер ужо блізу 25 тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША прыбылі ў Вашынгтон (акруга Калумбія) для забеспячэння парадку падчас інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джозэфа Байдэна, якая адбудзецца 20 студзеня, паведамляе unian.net.

Карыстальнік Twitter заўважыў, што вайскоўцам не выдаюць магазіны для аўтаматаў. Ён падазрае, што вайскоўцы, якія падтрымліваюць Трампа, могуць учыніць замах.

Як паведамляе тэлеканал CNN, гэта колькасць амерыканскіх нацгвардзейцаў з'яўляецца максімальнай, якую дазволілі ў Пентагоне.

Колькасць вайскоўцаў Нацгвардыі ЗША ў Вашынгтоне стала расла ў апошнія дні, бо яны прыбывалі з іншых частак краіны. Яшчэ на сярэдзіну дня ў нядзелю, 17 студзеня, іх колькасць складала амаль 17 тысяч.

Учора, 18 студзеня, выканаўца абавязкаў сакратара абароны Крыстафер Мілер заявіў, што «маштабы вайсковага ўдзелу з'яўляюцца ўнікальнымі для гэтай інаўгурацыі. Ён дадаў, што выведка не фіксуе магчымасці «ўнутранай пагрозы» для бяспекі цырымоніі інаўгурацыі з боку сілаў Нацыянальнай гвардыі ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках