28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва на пяць гадоў забараніла ўезд Кіркораву

13
Літва на пяць гадоў забараніла ўезд Кіркораву

Спевака пакаралі за наведванне акупаванага Крыма.

Літва на пяць гадоў забараніла ўезд у краіну расейскаму выканаўцу Філіпу Кіркораву за гастролі ў акупаваным Расейскай Федэрацыяй Крыме.

Як піша «Европейская правда» са спасылкай на Интерфакс/BNS, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.

На просьбу Міністэрства замежных спраў, ведамства ўнесла Кіркорава ў спіс персон нон грата на наступныя 5 гадоў. Забарона на ўезд уваходзіць у дзеянне з 19 студзеня.

«Выканаўцаў, якія публічна апраўдваюць акупацыю Крыма, не трэба трываць ні ў адной дэмакратычнай краіне. Наша пазіцыя ў дачыненні да такіх выканаўцаў адназначная, таму сумневаў адносна ўнясення Кіркорава ў спіс непажаданых у Літве асоб не ўзнікла», - заявіў кіраўнік МУС Агне Білатайтэ.

Напярэдадні міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс папрасіў унесці грамадзяніна РФ і Балгарыі Філіпа Кіркорава ў спіс замежнікаў, якім забаронены ўезд у краіну, адзначыўшы, што Кіркораў сваімі неаднаразовымі наведваннямі Крыма «свядома адмаўляў тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны і такім чынам незаконна апраўдваў агрэсіўныя дзеянні Расейскай Федэрацыі».

Са слоў Ландсбергіса, удзел Кіркорава ў канцэртах у Крыме «істотна шкодзіць нацыянальнай бяспецы Літвы». Міністр абяцаў, што Літва сістэматычна будзе даваць ацэнку ўсім асобам, якіх Расея «спрабуе выкарыстоўваць для прасоўвання сваёй знешняй палітыкі і аказання ўплыву на жыхароў Літвы».

Дыскусіі пра пашырэнне чорнага спісу паўсталі пасля таго, як высветлілася, што субсідыі на культурныя мерапрыемствы, якія не адбыліся, былі выстаўленыя літоўскім кампаніям, планаваўся канцэрт расейскіх выканаўцаў Філіпа Кіркорава і Міхаіла Шуфуцінскага.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках