28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы - народ, мы - нацыя, мы - Новая Беларусь

6
Мы - народ, мы - нацыя, мы - Новая Беларусь
ФОТА: ONLINER.BY

Усё наша грамадства ажыццявіла акт грамадзянскага непадпарадкавання.

«У дзяцінстве ад кніг пра вайну ў мяне захоплівала дух: велізарная маса людзей у адзіным парыве прарывае абарону праціўніка і прымушае яго адступіць, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!» - знясіленая надыходам войска спыняецца. Але ўмелыя палкаводцы, заўсёды маюць рэзерв, уводзяць яго ў патрэбны час, і гоняць ворага ўсё далей і далей.

Ці адчулі Вы, колькі дзясяткаў тысяч людзей працавалі дзень за днём і набліжалі скасаванне Чэмпіянату свету ў хакеі?

Цяжка ацаніць, колькі мільёнаў гадзін было выдаткавана нашым кансалідаваным розумам i воляю на зрух каласальнай бюракратычнай сістэмы, пошук яе ўразлівых месцаў, і бесперапынны ціск ва ўсіх магчымых пунктах прыкладання сілы.

Усё наша грамадства ажыццявіла акт грамадзянскага непадпарадкавання. І мы перамаглі. Мы адкінулі на кіламетры спробы дыктатарскага рэжыму атрымаць легітымнасць ад міжнароднай супольнасці.

І галоўнае. Менавіта такія перамогі паказваюць, якой велічэзнай сілай мы валодаем. Як шмат мы можам зрабіць, засяродзіўшы сваю ўвагу на патрэбным у гэты момант наборы метадаў барацьбы.

Мы - народ, мы - нацыя, мы - ужо Новая Беларусь.

Разам, адзіным фронтам, дзень за днём, мэта за мэтай.

Маленькімі крокамі да вялікай перамогі.

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках