19 красавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая новая разгадка таямніцы возера Лох-Нэс

5
Названая новая разгадка таямніцы возера Лох-Нэс
ФОТА: GETTY IMAGES

Першая згадка пра Лох-Нэскую пачвару сустракаецца ў рукапісе шатландскага манаха ў VI стагоддзі.

Былы прафесар хіміі і натуральных навук Політэхнічнага інстытута Вірджыніі Генры Баўэр заявіў, што шатландскае возера Лох-Нэс насяляе старажытны від марской чарапахі, якому ўласцівыя рысы знакамітай Лох-Нэскай пачвары. Пра гэта 19 студзеня паведаміла выданне Daily Record.

Са слоў Баўэра, пад час апошняга ледавіковага перыяду істота апынулася ў вадаёме ў пастцы. Менавіта чарапахі маюць адносна доўгую шыю, здольныя праводзіць шмат часу на глыбіні і пераносіць нізкія тэмпературы.

«Усе рысы, якія прыпісваюць Лох-Нэскай пачвары, характэрныя для многіх іншых відаў жывых і вымерлых чарапах», - адзначыў навуковец.

Пры гэтым ён дадаў, што падобныя старажытныя віды чарапах пакуль не сустракаліся чалавеку.

Першае пісьмовае згадванне пра Лох-Нэскую пачвару ці Нэсі сустракаецца ў рукапісе шатландскага манаха ў VI стагоддзі. Нягледзячы на шматлікія сведчанні відавочцаў, што нібыта бачылі пачвару, яе існаванне дагэтуль не ўдалося пацвердзіць.

Нагадаем, міжнародная каманда даследчыкаў больш за год вывучала ўзоры ДНК у возеры Лох-Нэс і не знайшла доказаў таго, што пачвара калі-небудзь жыла ў вадаёме.

Раней вылучаліся тэорыі, што Нэсі можа быць гіганцкім сомам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках