25 красавiка 2024, Чацвер, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўская шпілька Таракану

8
Крамлёўская шпілька Таракану
ЮРЫ ДРАКАХРУСТ
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Так жыццё склалася.

Рэакцыя крамлёўскага прэсавага сакратара Дзмітрыя Пяскова на скасаваны чэмпіянат свету ў хакеі ў Беларусі паказвае выяўны кантраст з тымі рытарычнымі грамамі і маланкамі, якія гучаць на гэты конт ад прадстаўнікоў афіцыйнага Менска

«Скрадзенае свята», «фундатары сталі ахвярамі палітычных гульняў», «прэцэдэнт, пры якім спаборніцтвы могуць дагаджаць інтарэсам палітыканаў» - словам, гарачае абурэнне.

А з Крамля гучыць толькі шкадаванне. І пры гэтым - з нагоды таго, што «такія пастановы давялося (!) прыняць».

Іншымі словамі, для Пяскова скасаванне чэмпіянату ў Менску - гэта не падкопы падступнага Захаду, «ворага славянства», не ідэалагічная дыверсія, не замах на суверэнітэт Беларусі.

Проста давялося. Так жыццё склалася. Збег абставін непераадольнай сілы. А можа Беларусь і сапраўды не змагла гарантаваць належную бяспеку спаборніцтва, што стала афіцыйнай матывацыяй пераносу чэмпіянату з Менска.

А то там то каранавірус за «псіхоз» прымуць, то парад на 9 траўня зладзяць, то адсутнасць карантынных захадаў абвесцяць найлепшай стратэгіяй барацьбы з «псіхозам». Небяспечна там, словам. Не тое, што ў Расеі.

Напэўна, не варта перабольшваць значэнне гэтага кантрасту паміж палкасцю афіцыйнага Менска ў гэтым пытанні і касмічным холадам крамлёўскай рэакцыі.

Але гэта, безумоўна, шпілька, кіў на тое, што ў процістаянні Беларусі з Захадам Крэмль не будзе сабакам, якім круціць хвост.

Крэмль мае сваё супрацьстаянне з Захадам, і ён ад яго адмаўляцца не мерыцца. А Лукашэнка - сваё. Хай змагаецца. Сам.

Юры Дракахруст, «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках