20 красавiка 2024, Субота, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Фаніпаля правялі ноч без ацяплення ў дамах

3
Жыхары Фаніпаля правялі ноч без ацяплення ў дамах

Салідарныя беларусы прапануюць адзін аднаму электраабагравальнікі і ратуюць сем'і з маленькімі дзецьмі.

На Вадохрышча ўдзень у горадзе Фаніпаль Койданаўскага раёна Менскай вобласці прапала ацяпленне і вада. Пра гэта паведамлялі жыхары ў мясцовых тэлеграм-каналах.

Прычынай стала аварыйнае адключэнне адзінай у горадзе кацельні праз прарыў цепласеткі. Пра гэта паведаміла УП «Койданаўская ЖКГ», паведамляе тэлеграм-канал «Фаниполь.Бай».

Пасля 20 гадзін, паведамляў канал, прарыў быў знойдзены і пачаліся рамонтныя работы. Пад 23 гадзіны ў аўторак ЖКГ паведаміла аб ліквідацыі аварыі. У некаторых дамах сапраўды пачалі прагравацца батарэі.

Але яшчэ і сёння ў мясцовых чатах людзі паведамляюць пра тое, што ў іх, хоць і ўключылі ваду, але ацяплення няма.

Салідарныя жыхары прапануюць адзін аднаму электраабагравальнікі і запрашаюць сем'і з маленькімі дзецьмі ў госці да ліквідацыі праблемы:

- Магу прывезці парачку бытавых электраабагравальнікаў. Трэба каму?

- Калі хто з дзеткамі маленькімі замярзае, - пішыце, ёсць у кватэры вольны пакой з канапай і ацяпленнем. Па Берасцейскай 1, з дзецьмі можам даць прытулак.

А яшчэ жыхары Фаніпаля задумваюцца над аплатай за электраэнергію: «Як думаеце, ці варта выставіць прэтэнзію ЖКГ, каб кампенсавалі працу абагравальнікаў?»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках