25 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія заклікала краіны-чальцы паскорыць вакцынацыю

2
Еўракамісія заклікала краіны-чальцы паскорыць вакцынацыю

Да лета 2021 павінны быць правакцынаваныя мінімум 70% дарослага насельніцтва.

Еўракамісія заклікала краіны-чальцы ЕЗ паскорыць вакцынацыю ад каранавіруса, каб паспрабаваць адначасова дасягнуць пэўных мэтаў.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта 19 студзеня абвясціла віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Маргарытыс Схінас і еўракамісар Стэла Кірыякідэс.

Да траўня 2021 краіны павінны правакцынаваць мінімум 80% медыкаў і работнікаў сферы апекі, а таксама асоб старэйшых за 89 гадоў. Да лета 2021 павінны быць правакцынаваныя мінімум 70% дарослага насельніцтва.

"Па меры таго як усё больш людзей атрымліваюць прышчэпкі, важным пытаннем становіцца ўзаемнае прызнанне вакцынацыі. Сертыфікат пра вакцынацыю дазволіць убачыць гісторыю вакцынацыі кожнага чалавека і забяспечыць належны медыцынскі кантроль. Агульны падыход ЕЗ з надзейнымі сертыфікатамі дазволіць людзям выкарыстоўваць іх у іншых краінах-сябрах і адчыніць дзверы для іншых мэтаў - каб аслабляць абмежаванні", - адзначыў Маргарытыс Схінас.

Паводле ягоных слоў, Еўракамісія плануе ўзгадніць з краінамі-чальцамі падыход да даведак пра вакцынацыю да канца студзеня.

Па-другое, краіны заклікаюць абнавіць стратэгіі тэставання - улічваючы з'яўленне новых штамаў каранавіруса, і пашырыць колькасць расшыфровак геному віруса з станоўчых тэстаў - на мінімум 5%, а лепш 10% станоўчых вынікаў.

Цяпер шматлікія краіны ажыццяўляюць расшыфроўку геному для менш як 1% станоўчых тэстаў.

"Калі не рабіць тэстаў і расшыфровак, мы будзем сляпыя", - падкрэсліла еўракамісарка Стэла Кіріякідэс. Яна адзначыла, што ЕЗ гатовы праз свае механізмы вылучыць сродкі для закупкі такога абсталявання.

Камісія таксама заклікае краіны ў далейшым падтрымліваць меры бяспекі - патрабаванні аб дыстанцыі, абмежаванне кантактаў і адсочваць кантакты пацверджаных хворых.

Еўрачыноўнікі дадалі, што агульныя забароны на паездкі неапраўданыя і істотна ўскладняюць жыццё людзей, і заклікалі краіны выконваць прапарцыйны, скаардынаваны і недыскрымінацыйны падыход у гэтым пытанні. У той жа час, ад неістотных паездак рэкамендуюць ўстрымацца да паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках