27 лютага 2021, Субота, 4:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў заклікала вызваліць Леаніда Судаленку і ягоных калегаў

2
Абсерваторыя абароны праваабаронцаў заклікала вызваліць Леаніда Судаленку і ягоных калегаў
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА І МАРЫЯ ТАРАСЕНКА

Арганізацыя вылучыла патрабаванні.

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў атрымала новую інфармацыю пра парушэнні правоў чалавека і просіць тэрмінова паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта праваабаронцы заявілі на ўласным сайце (пераклад – Charter97.org).

Арганізацыя заклікае:

Гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць Леаніду Судаленку, Марыі Тарасенцы, Андрэю Аляксандраву, Ірыне Злобінай і Марыі Рабковай, а таксама ўсім праваабаронцам у Беларусі;

Неадкладна і безумоўна вызваліць Леаніда Судаленку, Марыю Тарасенку, Андрэя Аляксандрава, Ірыну Злобіну і Марыю Рабкову, паколькі іх затрыманне з'яўляецца незаконным, а крымінальныя абвінавачванні супраць іх здаюцца проста накіраванымі на пакаранне іх за іх законную праваабарончую дзейнасць, а таксама за ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі;

Пакласці канец усім актам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, у дачыненні да Леаніда Судаленкі, Марыі Тарасенкі, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, Марыі Рабковай і ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі, а таксама ўсіх арганізацый, якія займаюцца законнай праваабарончай дзейнасцю ў Беларусі. Пры любых абставінах забяспечваць, каб яны маглі ажыццяўляць сваю законную дзейнасць без якіх-небудзь перашкодаў і боязі рэпрэсій.

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў была створаная ў 1997 годзе Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў. Мэта гэтай арганізацыі – прадухіліць рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».