19 красавiка 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын падпісаў кантракт з клубам са сталіцы Славаччыны

1
Сяргей Касціцын падпісаў кантракт з клубам са сталіцы Славаччыны
СЯРГЕЙ КАСЦІЦЫН
ФОТА: ПРЕССБОЛ

Каманда выступае ў міжнароднай лізе ICEHL.

Беларускі нападнік Сяргей Касціцын (1987) падпісаў кантракт з клубам "Браціслава Кэпіталз", піша "Прессбол".

Каманда выступае ў міжнароднай лізе ICEHL (былая EBEL, аб'ядноўвае каманды з Аўстрыі, Вугоршчыны, Італіі ды Славаччыны).

Сяргей ужо знаходзіцца ў Браціславе і далучыцца да каманды пасля заканчэння абавязковага карантыну, паведамляе прэс-служба славацкага клуба.

"Сяргей Касціцын - адзін з найлепшых беларускіх гульцоў у гісторыі. Мы ведаем, што ў яго былі праблемы са спіной, ён перанёс аперацыю і ўжо даўно не гуляе. Сяргей - прафесіянал, ён засумаваў па якасным хакеі, і я веру, што ён далучыцца да нам гатовым і матываваным, каб дапамагчы нам пазмагацца за месца ў плэй-оф", - заявіў віцэ-прэзідэнт "Браціславы" Душан Пашак.

Касціцын-малодшы можа дэбютаваць у складзе новага клуба 29 студзеня ў матчы супраць "Філаху". "Браціслава" займае 10-е месца з 11 каманд у лізе з 38 баламі пасля 33 матчаў, але адстае ад восьмага месца ўсяго на адзін бал.

Мінулы сезон Касціцын-малодшы прапусціў праз пашкоджанні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках