28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларуская эканоміка правальвае пяцігодкі

4
Як беларуская эканоміка правальвае пяцігодкі

Назад у мінулае.

У Беларусі яшчэ з савецкіх часоў прынята абвяшчаць амбіцыйныя планы росту эканомікі і іншых паказчыкаў на кожныя 5 гадоў. Цікава, што апошнія дзве пяцігодкі праваленыя практычна паводле ўсіх паказчыкаў. Myfin.by паказвае максімальна наглядна, як планы сутыкаюцца з суровай беларускай рэальнасцю і што з гэтага выходзіць.

На днях у Беларусі абвясцілі новыя 5-гадовыя планы да 2025 года, дзе закладзены агульны рост эканомікі больш чым на 20% за 5 гадоў, а рэальныя грашовыя даходы беларусаў павінны таксама падняцца ў 1,2 разы. Характэрна, што пяцігодкі 2011-2015 і 2016-2020 гадоў былі праваленыя практычна па ўсіх паказчыках. Асабліва не супалі з рэальнасцю планы 2011-2015 гадоў. Так, замест чаканага ўрадам росту эканомікі на 62-68% за 5 гадоў, атрымалі сціплы рост на 5,9%. Зусім не апраўдала сябе прамысловасць, якая павінна была даць 60%-ы рост, а выдавала толькі 4,5% прыбаўкі за 5 гадоў.

За гэтую ж пяцігодку беларусы атрымалі дзве дэвальвацыі, і 5-разовы рост курсу даляра, а разлік на замежныя інвестыцыі стаўся марным: замест запланаванага іх росту ўтрая за 5 гадоў, было атрымана скарачэнне на 12,7%.

Апошняя пяцігодка з 2016 да 2020 года таксама выдалася не надта паспяховай: замест запланаванага росту эканомікі на 15% (2020 да 2015 года), атрымалі ў 5 разоў менш - 3,54%.

Яшчэ адзін характэрны факт, што беларускі ВУП у даляравым вылічэнні (з улікам інфляцыі) да 2020 года нават скараціўся ў параўнанні з 2015 на 1,16%.

На наступную пяцігодку 2021-2025 улады зноў глядзяць вельмі аптымістычна. Эканоміка павінна вырасці на 21,5% у рэальным вылічэнні, а курс даляра ў разліках на 2025 года чакаецца ў суме 2,83 рубля. Новых крыніц росту ў будучай пяцігодцы наважылі не шукаць, стаўку зноў робяць на рост інвестыцый і экспарт. Невыкананне планаў росту і нават іх падзенне за дзве мінулыя пяцігодкі таксама нікога не збянтэжылі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках