28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расце колькасць грашовых пераводаў з-за мяжы

8
У Беларусі расце колькасць грашовых пераводаў з-за мяжы

Больш за ўсё грашовых пераводаў прыйшло ў чацвёртым квартале.

За мінулы год беларусы атрымалі пераводаў з-за мяжы на агульную суму 319 мільёнаў 950,2 тысяч даляраў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацбанку аб пераводах, ажыццёўленых праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў. Самыя значныя сумы ў краіну прыйшлі з Расеі, ЗША і Туркменістана, паведамляе tut.by.

У параўнанні з 2019 годам агульная сума атрыманых з-за мяжы пераводаў вырасла на 3,2 мільёна даляраў. Больш за ўсё грашовых пераводаў з-за мяжы ў 2020 годзе прыйшло ў чацвёртым квартале - 93 мільёны 269,3 тысячы даляраў. У трэцім квартале грашовыя пераводы ў краіну склалі 84 мільёны 451 тысячу даляраў, у другім - 74 мільёны 405,7 тысяч даляраў, у першым - 67 мільёнаў 824,2 тысячы даляраў. Сярэдняя сума аднаго пераводу ў Беларусь летась склала 266,83 даляра.

Больш за ўсё грошай за 2020 год прыйшло з Расеі - 100 мільёнаў 165,2 тысячы даляраў. На другім месцы - ЗША (48 мільёнаў 44,7 тысячы даляраў), на трэцім - Туркменістан (17 мільёнаў 757,2 тысячы даляраў). Сярод нашых суседзяў у топ-10 у сумах пераводаў таксама патрапілі Украіна (13 мільёнаў 270,5 тысяч даляраў) і Польшча (6 мільёнаў 261,8 тысячы даляраў). З Літвы беларусы атрымалі 2 мільёны 756,5 тысячы даляраў, з Латвіі - 1 мільён 868,3 тысячы даляраў, а з Чэхіі, куды едзе ўсё больш мігрантаў з Беларусі, - 1 мільён 489,6 тысячы даляраў.

Паводле звестак Нацбанку, летась з Беларусі за мяжу было адпраўлена 205 млн 502,3 тысячы даляраў.

З Беларусі за мяжу ў 2020 годзе было адпраўлена 205 млн 502,3 тысячы даляраў (на 21,4 мільёна больш, чым у 2019-м). У чацвёртым квартале грашовыя пераводы за мяжу склалі 56 мільёнаў 518,8 тысяч даляраў, у трэцім - 61 мільён 449,8 тысячы даляраў, у другім - 49 мільёнаў 914,5 тысячы даляраў, у першым - 37 мільёнаў 619,2 тысячы даляраў. Сярэдняя сума аднаго пераводу склала 384,66 даляраў.

Найбольш актыўна грошы з Беларусі пераводзілі ў Расею (113 мільёнаў 246 тысячы даляраў), Украіну (17 мільёнаў 874,1 тысячы даляраў) і Турцыю (15 мільёнаў 470,8 тысячы даляраў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках