19 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе прама на судзе затрымалі блізу 20 чалавек

15
У Лідзе прама на судзе затрымалі блізу 20 чалавек
ПРАТЭСТ У ЛІДЗЕ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: SVABODA.ORG

Лідчане прыйшлі ў лукашэнкаўскі «суд» выказаць сваю нязгоду.

Блізу 20 чалавек затрымалі ў Лідзе, калі яны прыйшлі ў суд падтрымаць Івана Касьпяровіча, адміністратара тэлеграм-канала «Доска позора Лида».

У каментары «Радыё Свабода» адна з затрыманых паспела паведаміць, што іх дапытваюць паводле крымінальнай справы, якую пачалі пасля суда над Вітольдам Ашуркам.

18 студзеня яму пасля закрытага працэсу прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі. Пасля гэтага прысутныя ў судовай залі пачалі крычаць суддзі «Ганьба!», а таксама «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!».

Таксама паведамляюць, што напярэдадні затрымалі Андрэя Ашурку, брата Вітольда. А сёння ў Лідскім раёне затрымалі журналіста Юрыя Дзяшука - меркавана, таксама ў сувязі са згаданай крымінальнай справай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках