25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўны святар занёс у СК паручыцельства за Ігара Лосіка

11
Праваслаўны святар занёс у СК паручыцельства за Ігара Лосіка
ФОТА: TUT.BY

Гэта другі праваслаўны святар, які выступіў у падтрымку палітвязня.

Праваслаўны святар Аляксандр Кухта, вядомы як аўтар блога «Батюшка ответит», падаў у Следчы камітэт паручыцельства за палітвязня Ігара Лосіка. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Таксама айцец Аляксандр заклікаў іншых святароў далучыцца да яго ініцыятывы.

«У нас у Беларусі палітычны крызіс, і адным з пунктаў напружання стала справа Ігара Лосіка, стваральніка ТГ-канала «Беларусь головного мозга». Пра што ён там пісаў? Я не ведаю, таму што ніколі не быў падпісчыкам Ігара і не чытаў яго канал. Але я ведаю, што Ігару выстаўленае сур'ёзнае абвінавачанне, распачатая крымінальная справа, і яму пагражае вялікі тэрмін.

Ці вінаваты Ігар? Вырашыць суд.

Але сам ён кажа, што справа сфабрыкаваная, і гэта палітычны працэс. А яшчэ Ігар пачаў галадоўку (піць ваду, гарбату і вітамінкі можна. Усё астатняе нельга), якую трымае ўжо 36 дзён. Ён патрабуе вызваліць яго з-пад варты», - піша Аляксандр Кухта.

Ён падаў паручыцельства за Лосіка, каб на тое часовае расследаванне адпусцілі да сям'і.

Гэта другі праваслаўны святар, які выступіў у падтрымку Лосіка. Напярэдадні галадоўку ў салідарнасць з Лосікам абвясціў выкладчык філасофіі і гісторыі філасофіі ў Менскай духоўнай акадэміі іерэй Уладзіслаў Багамольнікаў.

Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня. У знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання Лосік пачаў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе зняць абвінавачванне ці змяніць меру стрымання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках