25 красавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што новая адміністрацыя ЗША думае пра Беларусь?

14
Што новая адміністрацыя ЗША думае пра Беларусь?
ФОТА: ANGELA WEISS/AFP

Джо Байдэн ужо выказваўся пра падзеі ў нашай краіне.

Джозэф Байдэн некалькі разоў гаварыў пра падзеі ў Беларусі. Вікторыя Нуланд, якая мае адказваць за палітычныя пытанні ў якасці намесніцы дзяржаўнага сакратара ЗША - таксама, нагадвае «Радыё Свабода».

«Незаконны самадзержац»

25 верасня мінулага года Джо Байдэн выступіў з заявай аб таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі і раскрытыкаваў тагачаснага прэзідэнта Дональда Трампа за адсутнасць ягонай пазіцыі што да сітуацыі ў Беларусі. «Прэзідэнт, які хаваецца ў страху перад сваімі грамадзянамі, адмаўляецца падпарадкоўвацца волі народа, - гэта прыкмета слабага, незаконнага самадзержца, а не моцнага лідэра. Народ Беларусі заслугоўвае лепшага», - сказаў Байдэн.

«Узмацніць санкцыі»

У кастрычніку ён сказаў: «Больш за два месяцы народ Беларусі мірна пратэстуе, патрабуючы пакласці канец жорсткай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі адказаў кулямі, святлогукавымі гранатамі, масавымі затрыманнямі і катаваннямі.

Ніводзін лідэр, які мардуе свой народ, не можа прэтэндаваць на легітымнасць», - сказаў Байдэн. «Вось чаму міжнародная супольнасць мае значна ўзмацніць санкцыі супраць паслугачоў Лукашэнкі ды замарозіць афшорныя рахункі, на якіх яны захоўваюць скрадзенае багацце».

«Адважныя грамадзяне Беларусі дэманструюць, што іхнія галасы не будуць заглушаныя тэрорам або катаваннямі», - напісаў Байдэн у Twitter 9 жніўня. - ЗША маюць падтрымаць заклік Святланы Ціханоўскай да сумленных выбараў. Расеі трэба сказаць, каб яна не мяшалася - рэч не ў геапалітыцы, а ў праве выбіраць сваіх лідэраў».

«Эканамічная падтрымка дэмакратычнай Беларусі»

Байдэн кажа, што ён мерыцца працаваць з еўрапейскімі партнёрамі і хаўруснікамі над распрацоўваннем плана эканамічнай падтрымкі «сапраўды суверэннай дэмакратычнай Беларусі».

«Да таго часу я буду далучацца да заклікаў Святланы Ціханоўскай і народа Беларусі мірна перадаць уладу, вызваліць усіх палітычных зняволеных, правесці свабодныя і справядлівыя выбары, каб беларускі народ мог нарэшце рэалізаваць свае дэмакратычныя правы, дзеля якіх яны шмат чым ахвяравалі», - сказаў ён.

«Пазітыўныя прапановы»

За палітычныя пытанні ў адміністрацыі Байдэна будзе адказваць Вікторыя Нуланд, якую ён вылучыў на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара.

У верасні на онлайн-форуме вашынгтонскага Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) яна выказала меркаванне, што Захад, акрамя «карных захадаў» супраць беларускага рэжыму, мае выставіць пазітыўныя прапановы.

Тады яна адзначыла, што ўжыванне санкцый гэта недастатковыя захады, бо не зробіць істотнага ўплыву на тых, хто трапіў пад персанальныя санкцыі.

У той жа час, дадала яна, Злучаныя Штаты часта звяртаюцца толькі да «карных захадаў», тады як для дасягнення поспеху патрэбныя больш цэласныя захады падтрымкі.

«Мы не бачым, каб ліберальны свет на чале з ЗША і Еўрапейскай уніяй распрацаваў комплексны пакет захадаў падтрымання Беларусі, накіраваных на паўторнае правядзенне празрыстых выбараў з удзелам міжнародных назіральнікаў або назіральнікаў АБСЭ», - заявіла Нуланд. - Мы маглі б лёгка распрацаваць пакет эканамічнай падтрымкі, які быў бы гатовы на поствыбарчы перыяд у Беларусі. Магчыма, гэта не спрацуе, але мы не даем ім [народу Беларусі] такой перспектывы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках