28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпічмент Трампу: у Белым доме распавялі пра пастанову Байдэна

2
Імпічмент Трампу: у Белым доме распавялі пра пастанову Байдэна
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: EPA

Інфармацыю агучыла прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн дасць магчымасць Сэнату самому прымаць пастановы аб далейшых дзеяннях у дачыненні да імпічменту Дональда Трампа.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіла прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі, паведамляе nv.ua.

Паводле ейных слоў, Байдэн збіраецца пакінуць сэнатарам тэхнічныя пытанні, якія тычацца часу і асаблівасцяў працэдуры.

«Мы ўпэўненыя, што, як і амерыканскі народ, Сэнат таксама можа вызначаць адначасова некалькі задач - ён можа выконваць свае канстытуцыйныя абавязанні, у той жа час працягваючы займацца праблемамі амерыканскіх людзей», - дадала Псакі.

Яна не распавяла пра стаўленне Байдэна да ідэі забараніць Трампу зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

13 студзеня Палата прадстаўнікоў прыняла рэзалюцыю аб імпічменце Трампу пасля штурму Кангрэса яго прыхільнікамі, у выніку якога загінулі пяць чалавек. Цяпер пытанне імпічменту разгледзіць Сэнат - вышэйшая палата Кангрэсу.

Дональд Трамп - адзіны прэзідэнт ЗША, якому другі раз выстаўляюць імпічмент. Упершыню працэдуру імпічменту абвясцілі пасля размовы Трампа з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім - ён прасіў аднавіць расследаванне ў дачыненні да кампаніі Burisma, з якой звязаны сын дэмакрата Джо Байдэна Хантэр.

Прэзідэнта ЗША абвінавацілі ў ціску на Зяленскага з мэтай атрымаць кампрамат на Байдэна, Палата прадстаўнікоў абвясціла яму імпічмент, але Сэнат цалкам апраўдаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках