19 красавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць ад СК рэакцыі на запіс гутаркі Карпянкова

7
Праваабаронцы патрабуюць ад СК рэакцыі на запіс гутаркі Карпянкова

Лукашэнкаўскі бандыт кажа пра Тарайкоўскага і канцлагеры.

Праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэта звярнуліся ў Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай даць прававую ацэнку выказванням, якія гучаць на аўдыёзапісе, які апублікавала 15 студзеня ініцыятыва BYPOL, паведамляе "Еўрарадыё".

На запісе гучыць голас як мяркуецца намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова, які інструктуе супрацоўнікаў. Ён кажа пра загубу Аляксандра Тарайкоўскага: "Зразумела, ад чаго памёр гэты п'яніца і дэбіл, як яго... [у зале кажуць -"Тарайкоўскі"]...". Голас таксама кажа, што прыйшоў іншы час, і дае падначаленым ўстаноўку страляць "ва ўпор: па нагах, у жывот, па яечках". Акрамя таго, агучваюцца планы стварыць у Беларусі лагеру для пратэстоўцаў - "не для вайсковапалонных, не для інтэрнаваных нават, а лагер для асабліва востракапытных... для адсялення".

У сувязі з заявамі, якія прагучалі на запісе, праваабаронцы патрабуюць ад СК і Генпракуратуры, перш за ўсё, распачаць крымінальную справу паводле факту смерці Аляксандра Тарайкоўскага і правесці поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне. Прычым грамадскасць павінна быць інфармаваная пра кожную працэсуальную пастанову ў справе.

Праваабаронцы таксама патрабуюць "даць прававую ацэнку выказванням асобы, ідэнтыфікаванай як намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў, якую, на наш погляд, варта кваліфікаваць як падрыхтоўку да ўчынення злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва", гаворыцца ў заяве БХК.

Акрамя таго, на думку праваабаронцаў, пракуратура і СК павінны ў рамках кампетэнцыі прыняць усе магчымыя меры для недапушчэння рэалізацыі планаў, якія вядуць да найгрубейшых парушэнняў правоў чалавека.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках