18 красавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калектыўны пераемнік Назарбаева

Калектыўны пераемнік Назарбаева
ДЗЕЙНЫ ПРЭЗІДЭНТ КАЗАХСТАНА КАСЫМ-ЖОМАРТ ТАКАЕЎ ГАЛАСУЕ НА ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАХ, 10 СТУДЗЕНЯ 2021
ФОТА: DPA

Хто прызначыў новы ўрад Казахстана?

Новы склад урада Казахстана быў зацверджаны прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жомартам Такаевым 18 студзеня пасля ўзгаднення ў ніжняй палаце парламента, мажылісе. Ранейшы кабінет сышоў у адстаўку пасля абрання новага дэпутацкага корпуса мажыліса – выбары адбыліся 10 студзеня, паведамляе dw.com.

Склад цяперашняга ўрада мала адрозніваецца ад папярэдняга, там толькі два новыя міністры. На ранейшай пазіцыі застаўся прэм'ер-міністр Аскар Мамін – хоць на гэты пост у прэзідэнта Такаева была іншая кандыдатура, паведаміў галоўны рэдактар «Новай газеты – Казахстан» Аляксандр Краснер.

Прапанова Назарбаева, ад якой нельга адмовіцца Такаеву

«Сам прэзідэнт, мяркуючы з некалькіх сур'ёзных крыніцаў, хацеў прапанаваць першага намесніка прэм'ера і былога міністра фінансаў Аліхана Смаілава. Але ён не змог гэтага дамагчыся – супраць гэтай кандыдатуры «паўсталі» алігархі, – расказаў Краснер. – Некалькі буйных алігархаў пераканалі Нурсултана Назарбаева, што Ісмаілаў ім не патрэбны. Елбасы прыйшоў на пасяджэнне фракцыі партыі «Нур Атан», якая пасля выбараў мае ў парламенце абсалютную большасць, і зрабіў прэзідэнту прапанову, ад якой той не змог адмовіцца», – прадаўжае суразмоўца: «Назарбаеў прапанаваў захаваць прэм'ера Аскара Маміна, захаваць пераемнасць, паколькі ўрад справіўся са сваёй працай. І калі прэзідэнт пагодзіцца, то елбасы прапануе фракцыі падтрымаць гэтую кандыдатуру».

Парламентские выборы-2021 в Казахстане проходили в условиях пандемии коронавируса
фото:DW

Пасля такога манеўру Назарбаева Касыму-Жомарту Такаеву прапаноўваць іншага прэм'ера ўжо не мела сэнсу. Нават калі б ён на гэта пайшоў, то не дамогся б свайго – у парламенце прайшла б кандыдатура елбасы. «Гэта значыць Мамін стаў ізноў “Татавым”, – канстатуе Аляксандр Краснер (Назарбаева ў Казахстане і за ягонымі межамі ва ўжытку часта называюць “татам”». – Рэд.).

«Вядома, як фармальнаму прэзідэнту Касыму-Жомарту Такаеву елбасы можа даць паўнамоцтвы ў прызначэнні сваіх крэатураў, але яны не будуць займаць самыя галоўныя палітычныя пасады. Гэта ўсё яшчэ прэрагатыва Нурсултана Назарбаева», – мяркуе апазіцыйны палітык Аміржан Касанаў.

Неспадзяванка пры галасаванні за прэм'ер-міністра Казахстана

Падчас галасавання датычна кандыдатуры прэм'ера ў парламенце адбылася неспадзяванка. Тыя нешматлікія партыі, якія, акрамя «Нур Атана» пераадолелі сяміадсоткавы бар'ер і прайшлі ў парламент – «Ак Жол» і Народная партыя Казахстана – пры галасаванні ўстрымаліся. «Гэты іхні дэмарш, на мой погляд, быў зрэжысаваны, каб паказаць, што “Нур Атан” і яго лідар, елбасы, і без іх можа развязаць усе пытанні. А яны, як апазіцыя, паказалі для птушачкі дулю ў кішэні», – разважае галоўны рэдактар «Новай газеты – Казахстан». Цяпер сярод казахстанскіх палітычных аглядальнікаў распаўсюджаная ацэнка, што пасля парламенцкіх выбараў і фактычнага перапрызначэння ўрада закончыўся транзіт улады ад «персанальнага Назарбаева» да «калектыўнага Назарбаева».

ПЕРШЫ І ДРУГІ ПРЭЗІДЭНТЫ КАЗАХСТАНА НУРСУЛТАН НАЗАРБАЕЎ І КАСЫМ-ЖОМАРТ ТАКАЕЎ (ФОТА З АРХІВА AP)
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках