24 красавiка 2024, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыста фонду Навальнага высылаюць з РФ у Беларусь

5
Юрыста фонду Навальнага высылаюць з РФ у Беларусь
ФОТА: DMITRIY REZNIKOV

У яго беларускі пашпарт.

Юрыста расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Уладлена Лося высылаюць з Расеі, піша «Новая газета». Супрацоўнік фонду, які стварыў Аляксей Навальны, павінен пакінуць Расею да 25 студзеня.

Акрамя таго, яму забаранілі вяртацца ў Расею да 27 лістапада 2023 года.

Удзень 21 студзеня Лося затрымалі ў гатэлі ў Маскве. З ягоных слоў, у нумар да яго пастукаліся 15 паліцэйскіх на падставе таго, што нехта крычаў.

Дырэктар ФБК Іван Жданаў паведаміў, што Уладлен Лось мае беларускае грамадзянства. Са слоў Жданава, сілавікі высылаюць Лося праз акцыі, якія каманда Навальнага арганізоўвае 23 студзеня.

Дарэчы, іншым паплечнікам Навальнага ў розных гарадах ужо ўручылі папярэджанні з нагоды акцый 23 студзеня.

Пасля вяртання ў Расею Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 дзён і адправілі ў СІЗА-1 «Матроская цішыня». Пасля гэтага каманда Навальнага апублікавала расследаванне аб «палацы Пуціна» ў Геленджыку за 100 мільярдаў расейскіх рублёў (1,3 мільярда даляраў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках