19 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леаніда Судаленку пакінулі пад вартай і перавялі ў СІЗА

Леаніда Судаленку пакінулі пад вартай і перавялі ў СІЗА
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: DW

Памочніца праваабаронцы - на волі.

Праз 72 гадзіны пасля затрымання праваабаронца, лаўрэат французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і прэміі «Хартыі-97» Леанід Судаленка не выйшаў на свабоду. Яго пакінулі пад вартай яшчэ на 10 дзён і перавялі ў СІЗА, паведамляе «Гомельская вясна».

Нагадаем, Леаніда Судаленку затрымалі раніцай 18 студзеня па дарозе ў офіс і адвезлі ў СК. Ён падазраваны паводле арт. 342 (Фінансаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

За два тыдні да затрымання ў Судаленкі прайшлі ператрусы - дома і на Палескай, 52, дзе знаходзіцца офіс Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтра. Былі канфіскаваныя тэхніка, БЧБ-сцягі, а таксама дакументы, якія тычацца дзейнасці праваабаронцы.

Позна ўвечары 18 студзеня была затрыманая і памочніца Судаленкі Марыя Тарасенка.

Праз тры дні яе адпусцілі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Праваабарончыя арганізацыі прызналі Судаленку і Тарасенку палітвязнямі і запатрабавалі іх неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках