28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін паставіў крыж на Лукашэнку і чакае моманту

18
Палітолаг: Пуцін паставіў крыж на Лукашэнку і чакае моманту

У Крамлі ведаюць, што народ не прымае дыктатара, а сілавікі лаяльныя далёка не ўсе.

Беларусы ў выніку даб'юцца зрынання рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Алесі Бацман заявіў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

«Я думаю, што беларусы даб'юцца свайго, бо пераважная большасць не падтрымлівае Лукашэнку, і ён не робіць нічога, каб павялічыць сваю папулярнасць у сваёй уласнай краіне.

Вядома, ён да нейкай ступені можа спадзявацца на лаяльных сілавікоў, чыя лаяльнасць пастаўленая пад сумнеў вялікай колькасцю зліваў, асабліва цікавая ў кантэксце нашай размовы гісторыя з Шараметам», - сказаў Бялкоўскі.

Паводле ягоных слоў, Пуцін не любіць Лукашэнку і не давярае яму.

«Ясна, што сілавікі лаяльныя не ўсе, народ не прымае Лукашэнку, Расея яго прымае вельмі ўмоўна і хоча нейкага кампраміснага варыянту, пра які ЕЗ і ЗША з ім дамовяцца. Але гэта не значыць, што ён падтрымлівае Лукашэнку да апошняга, Пуцін не любіць Лукашэнку і не давярае яму. Пуцін паставіў крыж на Лукашэнку і чакае моманту», - распавёў палітолаг.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках