28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Перспектыва нашай перамогі відавочная

8
Уладзімір Някляеў: Перспектыва нашай перамогі відавочная
Уладзімір Някляеў

Усю нашу дзейнасць трэба накіроўваць на падрыхтоўку людзей да моманту «Ч».

Пра гэта паэт і палітык, кандыдат у прэзідэнты ў 2010 годзе Уладзімір Някляеў заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода»:

- Па-першае, рэвалюцыя адбылася. Рэвалюцыя - гэта не абавязкова змена ўлады. Адбылася рэвалюцыя ў свядомасці, душах людзей. Людзей, якія з'яўляюцца сілай, гатовай давесці справу рэвалюцыі да канца.

Можна, вядома, чакаць эканамічнага краху, калі ва ўладаў не будзе грошай плаціць заробак. Калі наступіць такі момант, тады лягчэй будзе вывесці людзей на вуліцы. Але колькі гэтага моманту чакаць?..

Таму я мяркую, што не варта чагосьці чакаць, а праз незалежныя СМІ і інтэрнэт трэба даказваць, што мы рыхтуемся да новага выступу, да часіны «Ч». Усю нашу дзейнасць трэба накіроўваць на тое, каб падняць людзей.

- Але калі будзе другая хваля пратэстаў і людзі выйдуць на вуліцы, - то пасля досведу жніўня і верасня многія з іх скажуць - «Мы больш не будзем толькі хадзіць па вуліцах з кветачкамі». Па-вашаму, ці магчымая такая змена ў свядомасці пратэстоўцаў?

- Безумоўна, магчымая, і яна ўжо назіраецца. Я перакананы - не трэба палохацца таго, чым нас палохае Лукашэнка. У яго не так шмат гэтых сіл. І калі мы выйдзем на пратэст той колькасцю людзей, як гэта было 16 жніўня-то, ніякіх крывавых дзеянняў ад улады не будзе. Тым больш вайсковага ўдзелу не варта баяцца. Бо ўсе гэтыя падзеі, якія адбываліся ад 9 жніўня, увесь гэты жах, яны паўплывалі не толькі на тых, хто выходзіў на плошчу. Няма такой сілы, якая магла б перамагчы народную сілу.

Я нядаўна, яшчэ як быў у Швэцыі, напісаў драму «Ягайла». І напісаў яе толькі таму, што ўбачыў відавочныя паралелі з тым, што адбывалася 500 гадоў таму, з сённяшнім часам. Ёсць кіраўнік, у якога ёсць нічым не кіраваная прага да ўлады, і дзеля яе насычэння ён пачынае гандляваць інтарэсамі краіны. Нарэшце ўсе перамянілася, а народ, які тады нікога не баяўся, застаўся народам, і цяпер дайшоў да ўсведамлення таго, што ён ёсць нацыяй.

Перспектыва нашай перамогі відавочная. Гэта пацвярджаецца ўсёй гісторыяй. Я асабіста перакананы, што гэта адбудзецца ўжо пры маім жыцці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках