28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск стаў лідарам сярод мільярдэраў у росце багацця за Трампам

9
Ілан Маск стаў лідарам сярод мільярдэраў у росце багацця за Трампам
ІЛАН МАСК

Кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX разбагацеў на $170 млрд.

Заснавальнік і кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск падчас прэзідэнцкай кадэнцыі Дональда Трампа павялічыў сваё багацце прыкладна на $170 млрд, падлічыў часопіс Forbes.

Акцыі вытворцы электрамабіляў Tesla за апошнія чатыры гады падаражэлі на 1625% у той час як індэксы S&P 500 і Dow Jones Industrial Average выраслі прыкладна на 70% і 60% адпаведна.

Узбагачэнне Маска расло беспрэцэдэнтна. У дзень, калі Трамп стаў прэзідэнтам ЗША, капітал бізнэсоўца складаў $12,9 млрд. Паводле ацэнак Forbes, цяпер ён займае другое месца ў спісе найбагацейшых людзей свету з багаццем на $184 млрд.

Разрыў паміж Маскам і кіраўніком Amazon Джэфам Бэзасам (лідар рэйтынгу) складае $6 млрд. Кіраўнік Tesla ў пачатку студзеня ненадоўга апярэдзіў Бэзаса.

Пры гэтым паводле падлікаў Bloomberg найбагацейшым чалавекам свету з'яўляецца Маск. Агенцтва ацэньвае ягонае багацце на $201 млрд, а багацце Бэзаса на $193 млрд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках