20 красавiка 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты сталі большасцю ў Сэнаце ЗША

3
Дэмакраты сталі большасцю ў Сэнаце ЗША

Прыведзены да прысягі трое новых палітыкаў.

У ЗША прыведзены да прысягі трое новых сэнатараў, пасля чаго большасць у верхняй палаце Кангрэса фармальна перайшла да дэмакратаў. Лідарам большасці стаў былы лідар меншасці - сэнатар ад Нью-Ёрка Чак Шумер, паведамляе svoboda.org.

У дэмакратаў і рэспубліканцаў па 50 сэнатараў, аднак старшынюе ў Сэнаце дэмакрат - віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс. Пры размеркаванні галасоў пароўну менавіта яе голас - вызначальны.

Сярод новых сэнатараў - двое дэмакратаў, якія прадстаўляюць штат Джорджыя. Гэта цемнаскуры пастар Рафаэл Уорнак - першы афраамерыканец, які прадстаўляе Джорджыю ў Сэнаце - і 33-гадовы журналіст Джон Асаф, які стаў самым маладым у гэтым складзе Сэната. Менавіта іх перамога ў другім туры выбараў 5 студзеня прынесла дэмакратам большасць. Новым сэнатарам ад Каліфорніі замест Харыс стаў Алекс Падзіла.

У Сэнаце цяпер праходзяць слуханні аб прызначэнні прапанаваных прэзідэнтам Джо Байдэнам кандыдатаў на пасады ў адміністрацыі. Ужо ўхваленая кандыдатура Аўрыл Хэйнс на пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі. Найбліжэйшым часам Сэнат чакае таксама працэс у справе аб імпічменце Дональду Трампу. Хоць ён ужо пакінуў пасаду прэзідэнта, Сэнат можа прызнаць яго вінаватым і пазбавіць шэрагу прывілей, у тым ліку накласці забарону на магчымасць балатавацца ў прэзідэнты ізноў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках