25 красавiка 2024, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас неўзабаве будзе больш важнае свята, якога хочуць і чакаюць мільёны беларусаў»

2
«У нас неўзабаве будзе больш важнае свята, якога хочуць і чакаюць мільёны беларусаў»
Фота: Getty Images

Берасцейцы - пра перанос ЧС у хакеі з Беларусі.

Праз палітычную сітуацыю ў краіне Беларусь пазбавілі права праводзіць чэмпіянат свету ў хакеі ў 2021 годзе. «Брестская газета» даведалася, што думаюць жыхары гораду:

Дзмітрый, прадпрымальнік:

- Я рады такой пастанове, бо вельмі незадаволены тым, што робіцца ў краіне. Да таго ж чэмпіянат у хакеі страціў тую вастрыню, што была 10 - 20 гадоў таму. Цяпер гэта ўжо не выклікае такой увагі і цікавасці: НХЛ не едзе, узровень чэмпіянату вельмі моцна ўпаў. Але я буду сачыць за ім. І паколькі каманда Беларусі ўсё ж такі трэніравалася, рыхтавалася, то калі хочуць выступаць - хай выступаюць.

Наталля, памочніца лекара:

- Я да гэтай навіны стаўлюся выдатна. Наша краіна пакуль не вартая праводзіць чэмпіянат свету. Усё яшчэ вельмі дрэнна. Што тычыцца таго, што ў беларусаў забралі свята: у нас неўзабаве будзе больш важнае свята, якога хочуць і чакаюць мільёны разважных грамадзян краіны. Але думаю, што беларускай камандзе усё ж варта ехаць на чэмпіянат. Спорт - гэта сэнс жыцця гэтых хлопцаў. Яны павінны паказаць сябе.

Валерый, прадпрымальнік (без фота):

- Скасаванне чэмпіянату - вельмі важная падзея. Гэта паставіла Лукашэнку на месца. І, улічваючы ягоны псіхатып, гэта вельмі вялікі ўдар для яго. Наогул я не сачу за беларускімі дзеяннямі і не памятаю, калі быў мінулы чэмпіянат свету ў Менску, але ў гэтым годзе фінал пагляджу.

Аляксандр, прадпрымальнік (без фота):

- Правядзенне чэмпіянату свету ў Менску было б свайго кшталту легітымізацыі нашай улады. І ў працэсе яшчэ арыштавалі б пэўную колькасць людзей ні за што, бо праводзілі б чысткі вуліц ды іншае. На мой погляд, ніхто не пазбавіўся ніякага свята, тым больш улічваючы каранавірус. Але ў нас улады ўспамінаюць пра яго, толькі калі ім зручна. А для чэмпіянату каранавіруса няма, бо хтосьці ў нас дужа любіць хакей. Улады пастаянна маніпулююць меркаваннем людзей, якія глядзяць дзяржаўныя тэлеканалы. Што тычыцца беларускіх спартоўцаў, яны могуць смела паехаць на чэмпіянат у іншую краіну. Будзем заўзець за іх. Дзеці ж паглядзяць па тэлевізары і нічога не страцяць, зноў жа, улічваючы каранавірус.

Канстанцін і Дар'я, працуюць у сферы IT (без фота):

- Вядома, добра, што скасавалі. Аргументацыя майго меркавання настолькі відавочная, што нават не ведаю, як сфармуляваць. У краіне дыктатура, з людзей здзекуюцца. Правядзенне тут сусветнага чэмпіянату было б заахвочваннем таго, што адбываецца.

- Дык, не трэба падтрымліваць рэпрэсіўныя дзеянні цяперашняга беларускага правадыра. Я думаю, перанос чэмпіянату з Менску быў для Лукашэнкі сур'ёзным ударам. Ён жа сваім хакеем ганарыцца. На мінулым чэмпіянаце свету ў 2014 годзе я нават падзарабляла, але тады гэта зусім не тычылася палітыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках