4 сакавiка 2021, Чацвер, 3:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі: Мутацыі COVID-19 адбываюцца праз расейскую вакцыну «Спадарожнік-V»

15
Медыкі: Мутацыі COVID-19 адбываюцца праз расейскую вакцыну «Спадарожнік-V»
фота: Reuters

Вірусолагі патлумачылі, як такое магчымае.

Навукоўцы, апытаныя міжнародным агенцтвам Reuters, мяркуюць, што заўчаснае выкарыстанне Расеяй вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік-V» да паўнавартасных выпрабаванняў можа прывесці да мутацыі віруса, піша Reuters (пераклад - zn.ua).

Вірусолагі асцерагаюцца, што такое выкарыстанне расейскай вакцыны можа ўзмацніць «эвалюцыйны ціск» на патаген, што прывядзе да пагаршэння сітуацыі.

«Няпоўная абарона можа забяспечыць ціск адбору, што прымушае вірус ухіляцца ад антыцела, ствараючы штамы, якія пасля ўхіляюцца ад усіх вакцын рэакцый», - сказаў Reuters прафесар вірусалогіі Універсітэта Рэдынга з Брытаніі Іэн Джонс. «Дрэнная вакцына горш, чым калі яе няма наогул».

Аналагічнае меркаванне і ў прафесара педыятрыі і экспэрта што да вакцын з медыцынскай школы Універсітэта Вандэрбільта ў ЗША Кэтрын Эдвардс.

«Хочацца пераканацца, што вакцына эфектыўная. Мы не ведаем гэтага [пра вакцыну Спадарожнік V]», - сказала яна, дадаўшы, што ўздзеянне расейскай вакцыны на вірус, уключаючы барацьбу з ім, блакаванне або прымус да адаптацыі, «заўсёды выклікае непакой».

Аднак вірусолагі кажуць, што мутацыя віруса - гэта рэдкасць, і чым вышэйшая эфектыўнасць вакцыны, тым ніжэйшая рызыка ўхілення віруса ад аховы антыцеламі.

Расея першай у свеце заявіла аб рэгістрацыі вакцыны ад каранавіруса ў жніўні. Аднак тады навукоўцы з усяго свету асудзілі сертыфікацыю вакцыны, распрацаванай цэнтрам Гамалеі, бо яна з'яўляецца недарэчнай і заўчаснай. Вакцына не прайшла выпрабаванні, якія пераканаўча паказваюць, што яна бяспечная і эфектыўная для вялікіх груп людзей. Рэгістрацыя вакцыны выклікала здзіўленне і пратэсты нават у самой Расеі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».