25 красавiка 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту і медыямэнэджару Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачванне

1
Журналісту і медыямэнэджару Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачванне
ФОТА З САЙТА NAVINY.BY

Ён быў затрыманы 12 студзеня.

Журналісту і медыямэнэджару Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачванне, паведаміла БелаПАН яго адвакатка Вольга Карпушонак.

Паводле якога менавіта артыкула абвінавачваюць Аляксандрава, не вядома, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне. Аднак як паведаміў 15 студзеня намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, выступ якога размешчана на YouTube-канале МУС, у дачыненні да журналіста распачатая справа паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Ён падазраецца ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці.

«Адчувае Андрэй сябе добра, усё неабходнае ў яго ёсць, усяго стае. Сукамернікі цалкам адэкватныя, умовы нармальныя», - адзначыла адвакатка.

Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня праз падазрэнне ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці – між іншым у тым, што аплачвалі штрафы затрыманым падчас акцый, кампенсавалі кошт іх утрымання ў ЦІП і ізалятарах. Паводле інфармацыі МУС, неабходныя для гэтага сродкі яны атрымлівалі з-за мяжы.

14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў працаваў намеснікам дырэктара ў 2014-2018 гадах, прайшоў трохгадзінны ператрус у рамках расследавання справы, распачатай паводле арт. 342 КК у дачыненні да Аляксандрава. Канфіскаваныя рукапісныя запісы, фінансавая дакументацыя, блізу дзесяці цвёрдых дыскаў працоўных кампутараў, цвёрды дыск сервера лакальнай сеткі, два нэтбукі, візітныя карткі.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясцілі Аляксандрава і Злобіна палітычнымі вязнямі. Як падкрэслілі праваабаронцы, збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў не маюць нічога агульнага з фінансаваннем якой бы там ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з'яўляецца злачынствам.

З заявамі з нагоды затрымання Аляксандрава і пераследам беларускіх незалежных СМІ выступілі амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі, Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ), міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Прадстаўнікі ЗША заклікалі ўлады Беларусі «да абароны і забеспячэння асноўных свабод, у першую чаргу свабоды сходаў, слова і друку». EFJ і «Рэпарцёры без межаў» заклікалі ААН, АБСЕ, Раду Еўропы і Еўразвяз «умяшацца ў сітуацыю з рэжымам Лукашэнкі, каб забяспечыць неадкладнае вызваленне журналістаў».

48 арганізацый з 21 краіны - сябры Платформы грамадзянскай салідарнасці заклікалі вызваліць Аляксандрава і асудзілі ператрус у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках