20 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піянткоўскі: Страта такога неверагоднага актыву, як Трамп, - цяжкі ўдар па крамлёўскай палітыцы

17
Піянткоўскі: Страта такога неверагоднага актыву, як Трамп, - цяжкі ўдар па крамлёўскай палітыцы
АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ

Расейцы ў шаленстве.

Нечаканы сыход Дональда Трампа з пасады прэзідэнта ЗША стаў цяжкім ударам для палітыкі Крамля. Пра гэта ў каментары выданню «Гордон» сказаў расейскі палітолаг, які пражывае ў ЗША, Андрэй Піянткоўскі.

«Увесь вольны свет 20 студзеня уздыхнуў з велічэзнай палёгкай. У напружаным стане працягваюць заставацца толькі расейскія мас-медыя і ток-шоў. Яны проста ў шаленстве. Некалькі дзён запар 24 гадзіны ў дзень толькі і кажуць пра Амерыку. Гэта зразумела, таму што страта такога нечаканага і неверагоднага актыву, як Трамп, - гэта вельмі цяжкі ўдар па крамлёўскай палітыцы. Я не падзяляў канспіралагічную тэорыі, згодна з якой Трамп з'яўляецца прамым агентам расейскіх спецслужбаў. Галоўная яго каштоўнасць для Масквы была ў тым, што яго асабістыя ідыёцкія перакананні непісьменнага ў знешняй палітыцы чалавека цалкам задавальнялі інтарэсы Крамля», - сказаў Піянткоўскі.

Праз палітыку Трампа, адзначыў экспэрт, еўрапейскі кантынент па сутнасці застаўся без абароны.

«Трамп уважаў, што ўсе хаўруснікі, не толькі ў Еўропе, але і ў Азіі, - нагрузка для Амерыкі. Чатыры гады NATO проста не існавала. Альянс - гэта, перш за ўсё, арт. 5 аб калектыўнай абароне. Гэта абавязкі дзяржаў абараняць кожнага сябра NATO ў выпадку знешняй агрэсіі. Усім зразумела, што калі мець на ўвазе расейскую агрэсію, якая рэалізавалася ў дачыненні да Украіны і якую маюць намер працягваць супраць краін NATO ў Прыбалтыцы, то гаворка ідзе пра гарантыі аднаго боку - ЗША, а дакладней, таго чалавека, які сядзіць у Белым доме. Гэты чалавек, да велічэзнай радасці Масквы, кожны раз, выказваючыся пра NATO, паказваў сваё вельмі адмоўнае стаўленне да гэтай арганізацыі і прама даваў зразумець, што ніякіх абавязанняў у калектыўнай абароне ён выконваць не збіраецца», - растлумачыў палітолаг.

Ён уважае, што Трамп сыдзе з вялікай палітыкі.

«Думаю, Трамп трохі астыне і яго сям'я (у яго вельмі разумны зяць) растлумачыць, што яму лепш, як кажуць расейцы, не рыпацца. Тады, можа быць, яму даруюць. Самая сур'ёзная небяспека ў тым, што на ім вісіць маса крымінальных спраў аб махлярстве, эканамічных злачынствах, а таксама імпічмент. Трэба дзве траціны галасоў у Сенаце. І калі Трамп будзе паводзіць сябе задзірліва, рашэнне аб імпічменце прымуць. Гэта аўтаматычна забароніць яму займаць якія-небудзь пасады. У фармулёўцы справы аб імпічменце напісана пра падбухторванне да мецяжу . Дзякуй богу, няма смяротнага пакарання, але на пажыццёвае гэта патэнцыйна цягне. Таму, я думаю, Трамп, хутчэй за ўсё, будзе займацца гольфам», - рэзюмаваў Піянткоўскі.

Трамп быў кіраўніком Белага дома з 2017 да 2021 года. 20 студзеня адбылася інаўгурацыя 46-прэзідэнта ЗША Байдэна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках