29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе ўсталююць гіганцкія ветракі памерам з Эйфелеву вежу

2
У Еўропе ўсталююць гіганцкія ветракі памерам з Эйфелеву вежу
ФОТА: GLOBALLOOKPRESS.COM

Чым вышэй ветракі, тым больш энэргіі яны будуць вырабляць.

У самым вялікім наземным ветраэнэргетычным парку Еўропы Markbygden, які будуецца на тэрыторыі Швецыі, збіраюцца ўсталяваць гіганцкія ветракі вышынёй 300 метраў. Іх памер будзе супастаўны з вышынёй Эйфелевай вежы. Пра гэта піша Bloomberg.

Да канца першага квартала 2021 года кампанія Svevind, якая кіруе ветрапаркам, збіраецца падаць запыт на размяшчэнне рэкордных па памеры ветракоў. Атрыманне дазволу можа заняць ад двух да трох гадоў. Акрамя таго, на гэты момант ветракі падобнага памеру яшчэ не вынайшлі. Цяпер самай вялікай устаноўкай з прадстаўленых на рынку з'яўляецца мадэль 5.8-170 ад Siemens Gamesa Renewable Energy SA.

У Svevind адзначылі, што чым вышэй ветракі, тым больш энэргіі яны будуць вырабляць. Да канца дзесяцігоддзя на тэрыторыі парку будзе дзейнічаць 1101 устаноўка - у сукупнасці яны дадуць магчымасць забяспечыць блізу васьмі адсоткаў патрэб Швецыі ў электраэнэргіі.

Як растлумачылі экспэрты, да 2035 года попыт на электрычнасць у Швецыі вырасце на 70 адсоткаў, таму ўжо цяпер каралеўству трэба думаць пра тое, якім чынам здабываць больш электрычнасці экалагічным шляхам. У адваротным выпадку краіна не зможа дасягнуць кліматычных мэтаў, якія ставіць перад сабой. У 2020 годзе выпрацоўка шведскіх ветраных электрастанцый вырасла на 40 адсоткаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках